26 красавiка 2024, Пятніца, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разграмілі расейскі блокпост на трасе Лісічанск-Бахмут разам з акупантамі

2
УСУ разграмілі расейскі блокпост на трасе Лісічанск-Бахмут разам з акупантамі
Фота: t.me/serhiy_hayday

Траса вольная ад варожых жаўнераў.

Кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай распавёў, што расейскія акупанты не кантралююць трасу Лісічанск-Бахмут, хаця ажыццяўляюцца пастаянныя абстрэлы з боку захопнікаў.

Пра гэта ён падзяліўся ў эфіры марафону UA: Разам, паведамляе УНИАН.

Са слоў чыноўніка, ДРГ ворага нават спрабавалі замацавацца, але іх блокпост знеслі.

«Было чалавек 50, ім нават удалося замацавацца на нейкі час, нават нейкі блокпост паставілі, але гэта быў сітуацыйны поспех. ДРГ там частка засталася - ужо навечна. Блокпост разбіты, іх адкінулі. Трасу зараз не кантралюе расейскае войска. Адзінае - яны яе абстрэльваюць. І абстрэльваюць ужо прыцэльна. Праехаць па трасе - нават не латарэя 50/50, ужо 80/20. Даехаць з Бахмута ў Лісічанск - каласальна складана», - удакладніў Гайдай.

Украінскі бок знаходзіць іншыя варыянты, каб перавозіць гуманітарныя грузы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках