26 красавiка 2024, Пятніца, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З аптэчкай пайшоў да пацярпелых, але людзі не падавалі прыкмет жыцця»

5
«З аптэчкай пайшоў да пацярпелых, але людзі не падавалі прыкмет жыцця»

Што паказала ўнутраная праверка БЧ аб трагедыі ў Ратамцы?

У панядзелак блізу 22.00 у Менскім раёне адбылася трагедыя: на прыпынку «Ратамка» цягнік «Менск-Віцебск» збіў сям'ю — бацьку, цяжарную маці і гадавалага малога. Пасля здарэння ў БЧ прайшла ўнутраная праверка. «Зеркалу» сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці здарэння.

Паводле інфармацыі нашай крыніцы (пратакол праверкі ёсць у распараджэнні рэдакцыі. — Заўв. рэд.), цягніком «Менск-Віцебск» у той дзень кіраваў машыніст першага класа, стаж працы якога большы за дзесяць гадоў.

- Гэта найвышэйшы клас, і атрымаць яго складана, - удакладняе наш суразмоўца.

Між тым стаж працы ў памочніка машыніста больш за пяць гадоў.

23 траўня цягнік адправіўся з Менска паводле раскладу. У Ратамцы ён быў а 21.53, ішоў па першым шляху. Побач са станцыяй, дзе ў цягніка няма прыпынку, ён, як і неабходна, рухаўся з уўключанымі буфернымі ліхтарамі і пражэктарам», а таксама падаваў сігналы вялікай і малой гучнасці. У гэты ж час на другі шлях прыбывала электрычка «Маладзечна-Менск».

Недзе за сто метраў да пешаходнага пераходу, які быў на шляху цягніка «Менск-Віцебск», нечакана з'явіліся людзі з вазком. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне і сігнал абвесткі.

«Шмат сказаць не магу, людзі яны негаваркія». Падрабязнасці трагедыі ў Ратамцы, дзе сям'я патрапіла пад цягнік

- Хуткасць цягнік была 72 км/г, хоць дазволена 100 км/г. Праз тое, што адлегласць паміж цягніком і людзьмі была невялікай, наезд прадухіліць не ўдалося, - тлумачыць наш суразмоўца. - Пасля надзвычайнага здарэння машыніст паведаміў аб здарэнні начальніку цягніка і машыністам цягнікоў, якія ішлі за ім. А таксама папярэдзіў, што трэба выклікаць «хуткую» і міліцыю. Паралельна яго памагаты з аптэчкай пайшоў да пацярпелых, але людзі ўжо не падавалі прыкмет жыцця.

Праз некаторы час састаў выехаў у кірунку Віцебска. Унутраная праверка паказала, што падчас надзвычайнага здарэння дзеянні лакаматыўнай брыгады былі правільнымі.

Як раней расказвалі суседзі загінулых, у той вечар сям'я планавала ехаць у Пінск, дзе ў мужчыны быў дом. Магчыма, муж і жонка спяшаліся на электрычку да Менска, каб адтуль дабірацца да Пінска.

Нагадаем, 23 траўня блізу 22.00 32-гадовы мужчына і яго 22-гадовая цяжарная жонка перабягалі на забараняльны сігнал гукавой і светлавой сігналізацыі чыгуначныя шляхі, па якіх рухаўся электрацягнік. У руках жанчына каціла вазок з падгадаваным малым. Сям'я спяшалася на электрычку. У выніку наезду цягніка бацька і дзіця памерлі на месцы здарэння, маці атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, з якімі была шпіталізаваная. Нягледзячы на ўсе намаганні лекараў, раніцай 24 траўня жанчына памерла.

Паводле гэтага факта Менскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа на падставе ч.3 арт.314 КК (Парушэнне правіл бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага транспарту асобай, абавязанай выконваць гэтыя правілы ў сілу выкананай работы або займанай пасады, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх або больш асоб).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках