25 красавiка 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія воіны захапілі ў якасці трафея найноўшы расейскі ПЗРК «Вярба»

1
Украінскія воіны захапілі ў якасці трафея найноўшы расейскі ПЗРК «Вярба»

Праца над ім пачалася яшчэ ў сярэдзіне двухтысячных.

Зброю ўкраінскім байцам пастаўляюць не толькі краіны захаду, але і расейскія акупанты. Так, новым трафеем абаронцаў стаў найноўшы расейскі ПЗРК 9К333 «Вярба».

Пра гэта паведамляе прэс-служба УСУ.

«Вярбу» пачалі ствараць у сярэдзіне 2000-х. На ўзбраенне расейскага войска такія ПЗРК перадалі толькі праз некалькі год.

Байцы УСУ з пачатку поўнамаштабнай вайны здабылі нямала трафеяў:

Між іншым, у сакавіку ў вызваленым ад расейскіх акупантаў Гастомелі знайшлі некалькі пускавых установак 9К333 у падбітай тэхніцы ворагаў.

Пазней у наваколлях вызваленага пасёлка Малая Рогань у Харкаўскай вобласці сярод знішчанай і закінутай бронетэхнікі захопнікаў знайшлі ракеты 9М336 для гэтага ПЗРК.

Акрамя таго, нашым вайскоўцам удалося захапіць сучасны расейскі камплект сродкаў аўтаматызацыі стралкоў-зенітчыкаў 9С935. Ім абсталёўваюць аператараў пераносных зенітных ракетных комплексаў, у тым ліку «Вярба».

ПЗРК «Вярба» - вынік глыбокай мадэрнізацыі савецкага комплексу «Ігла». Праца над ёй пачалася яшчэ ў сярэдзіне двухтысячных. У той жа час, тэрміны прыняцця комплексу на ўзбраенне неаднаразова зрушваліся. Першыя ўзоры «Вярбы» пачалі паступаць у расейскія войскі толькі ў 2014 годзе.

Цяпер ПЗРК з'яўляецца часткай тактычнага комплексу супрацьпаветранай абароны «Барнаул-Т». Ён інтэграваны ў агульную сістэму супрацьпаветранай абароны. «Вярба» можа атрымліваць інфармацыю пра паветраныя цэлі ад сістэм выяўлення вышэйшага ўзроўню.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках