Як балючыя комплексы кіруюць Лукашэнкам
12- 29.05.2022, 21:39
- 29,278
Меркаванне экс-дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі Сяргея Навумчыка.
Ці можа Аляксандр Лукашэнка поўнасцю здаць беларускую незалежнасць, як гэты чалавек разумее каштоўнасці суверэнітэту? Чаму ўвогуле такі чалавек, які ў 1991-м годзе не галасаваў за незалежнасць, стаў кіраўніком Беларусі?
Гэтыя і іншыя пытанні Віталь Цыганкоў у праграме «Бяседа» на «Белсаце» абмеркаваў з дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання, аўтарам кніг пра 90-я гады, аглядальнікам Радыё «Свабода» Сяргеем Навумчыкам.
Пэўныя думкі, што выказаў Сяргей Навумчык падчас «Бяседы»:
Лукашэнка адмовіўся галасаваць за незалежнасць Беларусі.
Ужо ў 1993 годзе мы патрабавалі пазбаўлення Лукашэнкі дэпутацкага мандату за антыдзяржаўную дзейнасць.
Як ні парадаксальна, для Лукашэнкі Беларусь не мае ніякай каштоўнасці: ні гісторыя, ні мова, не народ.
У Беларусі ідзе самы натуральны фашысцкі тэрор.
Калі б Лукашэнку прапанавалі кіраваць у Крамлі, ён здаў бы Беларусь за секунду.