23 жнiўня 2026, Нядзеля, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровыя звесткі Генеральнага штаба УСУ

9
Вечаровыя звесткі Генеральнага штаба УСУ

Украінцы 188-ы дзень супрацьстаяць расейскаму ўварванню.

Аперацыйная інфармацыя Генеральнага Штаба Узброеных Сіл Украіны аб расейскім уварванні на 18.00 21.06.2022.

«Працягваецца 118-ы дзень гераічнага супрацьстаяння ўкраінскай нацыі расейскаму вайсковаму ўварванню.

На Валынскім і Палескім кірунках істотныя змены ў дзейнасці падраздзяленняў узброеных сіл Беларусі не зафіксаваныя. Захоўваецца пагроза ракетных удараў з тэрыторыі краіны.

На Северскім кірунку вораг працягвае інжынернае абсталяванне памежных абшараў і заміноўванне мясцовасці. Абстраляў з мінамётаў і артылерыі ваколіцы паселішчаў Сярэдзіны-Буды, Міраполля, Юнакоўкі Сумскай вобласці і Грымяча Чарнігаўскай вобласці.

У Харкаўскім кірунку вораг вёў паветраную выведку ля паселішчаў Рускай Лазавой, Чаркаская Лазавой і Пітомніка. Артылерыйскія абстрэлы фіксаваліся паблізу Харкава, Пабеды, Верхняга Салтова, Старога Салтова, Чэпіля, Рубежнага і Старой Гніліцы. Акрамя таго, РСЗА ўжытае ў ваколіцах паселішчаў Каробачкіна, Масьпанава і Кутузаўкі.

У Славянскім кірунку вораг асноўныя намаганні засяроджвае на ўтрыманні раней занятых пазіцый, вядзе абарону. Артылерыйскія абстрэлы фіксаваліся ля паселішчаў Багародзічнага, Вялікай Камышавахі, Грушавахі, Даліны, Пятроўскага, Заўгароднага, Пратапопаўкі, Прышыба, Карнавухаўкі, Вернаполля, Краснага, Даўгенскага і Краснаполля. Акупанты нанеслі авіяцыйны ўдар паблізу Дыброўнага.

На Данецкім кірунку супраціўнік перагрупаваўся з мэтай узмацнення далейшых дзеянняў на Бахмуцкім кірунку. Акрамя таго, выяўленае фармаванне зборных падраздзяленняў. Так, у сувязі з істотнымі стратамі адзначанае перафармаванне дзвюх батальённых тактычных груп са складу падраздзяленняў 5-й агульнавайсковай арміі, якія страцілі баяздольнасць, у адну зборную БТГр. Таксама, паводле звестак, вораг вывеў на аднаўленне баяздольнасці падраздзялення 1-й асобнай мотастралковай брыгады 1-га армейскага корпуса.

На Краматорскім кірунку вораг актыўных дзеянняў не вёў, абстрэльваў пазіцыі нашых войскаў з мінамётаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі ля паселішчаў Данецка, Старадубаўкі, Мікалаеўкі і Прышыба.

На Севераданецкім кірунку працягваюцца баявыя дзеянні ў месце Севераданецку. Вораг чыніў агнявы ўплыў з танкаў і артылерыі недалёка ад Севераданецка, Лісічанска, Воранавага, Мірнай Даліны і Горнага. Варожую спробу выведкі боем у кірунках Мяцёлкіна - Воранава і Мяцёлкіна - Сіроціна ўкраінскія ваякі пісьменна адбілі. Супраціўнік адышоў.

Акупанты замацоўваюцца ў паселішчы Усцінаўцы, вядуць наступ у кірунку Белай Гары, маюць частковы поспех, баявыя дзеянні працягваюцца. У кірунку Ташкоўка - Падлеснае вораг завалодаў паселішчамі Падлеснае і Мірная Даліна, замацоўваецца на занятых межах. Таксама мае частковы поспех ля паселішча Горнага. Штурм у кірунку да Высокага ўкраінскія ваякі паспяхова адбілі.

На Бахмуцкім кірунку вораг абстраляў абшары Бераставога і Камышавахі. Вёў наступ у кірунку Аляксандраполля - Камышавахі. Поспеху не было, адышоў.

На Аўдзееўскім, Навапаўлаўскім і Запарожскім кірунках актыўных дзеянняў вораг не вёў. Абстраляў тэрыторыі паблізу Краснагораўкі, Вострага, Новаандрэеўкі, Гуляйпольскага і Навасёлак.

На Паўднёвабужскім кірунку вораг з мэтай знясілення асабовага складу і разбурэння фартыфікацыйных збудаванняў чыніў агнявы ўплыў на пазіцыі нашых войскаў і вёў паветраную выведку БЛА.

Верым ва Узброеныя Сілы Украіны! Давяраем толькі афіцыйным крыніцам і працягваем татальны супраціў! Разам пераможам! Слава Украіне!», - гаворыцца ў інфармацыі штаба УСУ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках