26 красавiка 2024, Пятніца, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на Менскім заводзе сілікатных вырабаў: менчукі ўбачылі слуп дыму на досвітку

10
Выбух на Менскім заводзе сілікатных вырабаў: менчукі ўбачылі слуп дыму на досвітку

Што адбылося?

На Менскім заводзе сілікатных вырабаў узарвалася алюмініевая пудра.

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

На складзе на тэрыторыі Менскага камбіната сілікатных вырабаў ААТ «Беларускі цэментны завод» вечарам у пятніцу здарылася ўспышка пылапаветранай сумесі алюмініевай пудры.

У выніку былі разбураны сцены і дах. Пацярпелых няма.

Чытачы onliner.by, якія ўчора своечасова ляглі спаць, раніцай заўважылі слуп дыму на фоне сонца, якое ўстае над горадам. Гэты гарэў будынак на тэрыторыі Менскага камбіната сілікатных вырабаў. МНС распавяло, што прычынай стаў выбух алюмініевай пудры.

- Ліквідаваны пажар у аднапавярховым цагляным складскім будынку на тэрыторыі Менскага камбіната сілікатных вырабаў ААТ «Беларускі цэментны завод» на вул. Мініна, 28. У выніку ўспышкі пылапаветранай сумесі алюмініевай пудры пашкоджаны сцены на плошчы 200 кв. метраў і дах на плошчы 50 кв. метраў. Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс не парушаны. Прычына пажару высвятляецца, - паведаміла прэс-служба МНС.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках