10 траўня 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два прытомленыя дыктатары

11
Два прытомленыя дыктатары

Любыя заявы Пуціна і Лукашэнкі ў Горадні пацьмянеюць у параўнанні з заходнім адзінствам і рашучасцю.

Расейскі ўзурпатар Уладзімір Пуцін едзе ў Беларусь упершыню за тры гады, хаця яго візаві Аляксандр Лукашэнка амаль кожны месяц наведвае Расею. Зрэшты, менавіта запланаваная паездка Пуціна ў Горадню сведчыць, што міжнародная ізаляцыя РФ узмацняецца, піша ў сваёй калонцы пазаштатны старшы навуковы супрацоўнік Еўразійскага цэнтра Atlantic Council Браян Уітмар.

30 чэрвеня Пуцін у беларускай правінцыі возьме ўдзел у IX Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі. І сімвалізм, і час, абраны для візіту, «дастаткова красамоўныя», уважае Уітмар.

«Пуцін едзе ў Беларусь упершыню за тры гады. І наадварот - Лукашэнка амаль кожны месяц наведвае свайго візаві ў Расеі. Пабываў ён і ў Сочы, і ў Санкт-Пецярбургу, і ў Маскве, і нават на касмадроме на Далёкім Усходзе, каб паказаць сваю вернасць крамлёўскаму лідару. Гэтая асіметрыя адлюстроўвае сапраўдны баланс сіл у рамках восі аўтакратаў Пуцін-Лукашэнка. Той факт, што Пуцін зараз адправіцца ў правінцыйны беларускі горад, каб сустрэцца з Лукашэнкам, не прадугледжвае зменаў у дынаміцы ўплыву двух дыктатараў. Але пра што гэта кажа: расейскія войскі ўгразлі на Данбасе, міжнародная ізаляцыя Пуціна ўзмацняецца, канфлікт з Захадам інтэнсіфікуецца, і дыктатар РФ мае патрэбу ў Лукашэнку больш, чым, магчыма, хацеў бы гэта прызнаць», - напісаў ён.

У той жа дзень, калі будуць сустракацца двое ўзурпатараў, у Мадрыдзе адбудзецца саміт NATO, нагадаў аўтар. Альянс, як чакаецца, выкажа падтрымку Украіне і Літве, а таксама разгледзіць заявы Фінляндыі і Швецыі аб далучэнні. Любыя заявы або дэкларацыі, зробленыя на сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Горадні, "пацьмянеюць у параўнанні з заходнім адзінствам і рашучасцю", прагназуе экспэрт.

«Праступаюць контуры новай Еўропы. ЕЗ мае намер надаць статус кандыдатаў у сябры Еўразвязу Украіне і Малдове. Еўрапарламент дэманструе сваю рашучую падтрымку дэмакратычным пераўтварэнням у Беларусі. А NATO рыхтуецца да гістарычнага пашырэння ў адказ на вераломную агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны. Між тым два прытомленыя дыктатары плануюць сустрэцца на недарэчнай канферэнцыі», - рэзюмаваў Уітмар.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках