26 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД адбылося сур'ёзнае ДТЗ

17
На МКАД адбылося сур'ёзнае ДТЗ

Прычына - незахаванне дыстанцыі.

«На МКАД, на вонкавым коле паміж праспектам Незалежнасці і Лагойскім трактам, сур'ёзнае ДТЗ вечарам у нядзелю», - напісаў карыстальнік форуму «Онлайнера». У ДАІ пацвердзілі: аварыя адбылася праз невыкананне дыстанцыі, сутыкнуліся тры аўтамабілі. Не абышлося без пацярпелых.

Са звестак інспектараў, сутыкненне адбылося прыкладна а 20.20. «51-гадовы кіроўца Volkswagen Sharan рухаўся вонкавым колам МКАД з боку праспекта Незалежнасці ў кірунку Лагойскага тракту, — такая папярэдняя версія ДАІ. - Праз невыкананне бяспечнай дыстанцыі ён дапусціў сутыкненне з Volvo. Той ад удару пашкодзіў Volkswagen Passat».

У выніку ДТЗ кіроўца Sharan атрымаў траўмы, яго даставілі ва ўстанову аховы здароўя.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках