26 красавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровыя весткі Генеральнага штаба УСУ

1
Вечаровыя весткі Генеральнага штаба УСУ

Пагроза ракетных удараў з Беларусі захоўваецца.

Расейскія вайскоўцы працягваюць штурм на фронце і дасягнулі частковых поспехаў на некалькіх кірунках. Цяпер існуе пагроза працягу ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі.

Аб гэтым піша ў Facebook Генеральны штаб УСУ.

На Валынскім і Палескім кірунках

Вораг можа звярнуцца да правакацыйных дзеянняў з тэрыторыі Беларусі. Чакаецца працяг авіяцыйных і ракетных удараў.

На Северскім кірунку

Акупанты замацоўваюцца ў прымежных раёнах Бранскай і Курскай абласцей з мэтай скоўвання дзеянняў нашых байцоў. Вораг вёў мінамётны абстрэл паблізу Пакроўкі і Старыковага Сумскай вобласці і ўжыў артылерыю каля паселішчаў Паразка і Верхняй Пожні Сумскай вобласці.

На Слабажанскім кірунку

Акупанты спрабуюць не дапусціць прасоўвання нашых вайскоўцаў. Праводзяць выведку.

На Харкаўскім кірунку

Акупанты спрабавалі штурмаваць ля паселішча Дзяменцьеўкі, аднак атрымалі адпор. Нашы байцы адбілі штурм у кірунку Даўгаліўка і Залімана. Каб увесці нашых байцоў у зман, расейскія вайскоўцы ўсталёўваюць на абарончых пазіцыях драўляныя макеты танкаў.

На Славянскім кірунку

Вораг спрабуе палепшыць сваё становішча, каб наступаць на паселішчы Барвенкава і Славянск.

"Спрабуючы ўзяць пад кантроль Мазанаўку, праціўнік вёў наступ з паселішча Даўгенькага. Атрымаў цвёрды адпор украінскіх абаронцаў і са стратамі адышоў", - дадае Генеральны штаб.

На Данецкім кірунку

Акупанты спрабуюць атачыць нашых байцоў каля места Лісічанска і заблакаваць места з поўдня і паўднёвага захаду. Спрабуе папоўніць свае страты сярод складу і тэхнікі.

На Краматорскім кірунку

Акупанты не вялі актыўных дзеянняў.

На Лісічанскім кірунку

Вораг абстрэльваў ля паселішчаў Лісічанска, Верхнякаменкі і Салядару.

"Вораг вёў наступленне ў кірунку Валчаяраўкі - Верхнякаменкі, мае частковы поспех, замацоўваецца на поўдзень ад Лісічанскага нафтаперапрацоўчага завода. Для адцягнення намаганняў нашых войскаў вёў наступ у кірунку Падлеснага-Лісічанска, поспеху не меў, адышоў", - піша прэсавая служба.

На Бахмуцкім кірунку

Акупанты абстралялі з артылерыі ля паселішчаў Бераставога, Клінавога, Бахмута, Вяршыны і Майскага. Нашы байцы далі адпор падчас варожай выведкі ля Бераставога і наступу ў кірунку Меднай Руды - Клінавога.

"Вораг мае частковы поспех на кірунку Ротаў – Вяршыны, спрабуе замацавацца на скрыжаванні аўтатрасы Е-40", – адзначае штаб.

На Аўдзееўскім, Курахаўскім, Навапаўлаўскім і Запарожскім кірунках:

Акупанты абстрэльвалі з мінамётаў, танкаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі ваколіцы паселішчаў Пяскоў, Аўдзееўкі, Кацярынаўкі, Краснага і Малінаўкі, каб не дапусціць перакідвання нашых байцоў на іншыя кірункі. Таксама нанеслі ўдар авіяцыяй паблізу Краснагораўкі.

"Украінскія ваякі спынілі наступ акупантаў у кірунку Пятроўскага-Шаўчэнкі ды адкінулі ворага назад", – дадае Генеральны штаб.

На Паўднёвабужскім кірунку:

Акупанты працягваюць абстрэлы з мінамётаў, танкаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі ўздоўж усёй лініі дакранання. Таксама існуе імавернасць варожага штурму на асобных кірунках з мэтай выхаду на адміністрацыйныя межы Херсонскай вобласці.

"У гатовасці да нанясення ракетных удараў па аб'ектах на тэрыторыі Украіны вораг утрымлівае два носьбіты крылатых ракет марскога базавання "Калібр", - адзначае Генеральны штаб.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках