26 красавiка 2024, Пятніца, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскія навукоўцы паказалі фота з выявай НЛА

26
Японскія навукоўцы паказалі фота з выявай НЛА

Чатыры сведчанні існавання НЛА зрабілі сенсацыю.

Сярод сотняў матэрыялаў, якія нібыта сведчаць аб існаванні неапазнаных лятальных аб'ектаў, чатыры фота-відэа-дакументы выклікалі падвышаную цікавасць у навуковых колах. На іх, з вялікай дзеллю дакладнасці захаваны іншапланетныя зоркалёты.

Супрацоўнікі японскага прыватнага даследчага інстытута, які займаецца вывучэннем неапазнаных лятальных аб'ектаў (НЛА) 25 чэрвеня правялі прэзентацыю больш за 450 фота і відэаматэрыялаў, на якіх, як мяркуецца, выяўленыя іншапланетныя зоркалёты.

З іх чатыры сведчанні існавання НЛА зрабілі сенсацыю, паколькі японцы запэўніваюць у сапраўднасці зафіксаваных аб'ектаў, грунтуючыся на звестках экспертызы, праведзенай пры дапамозе суперсучаснага кампутарнага абсталявання.

Даследчыкі прадставілі 125 фотаздымкаў і 24 відэазапісы, на якіх, на іх думку, паказаныя сапраўдныя НЛА. Адзін аб'ект быў «увекавечаны» ў 2018 годзе, два лятальныя апараты патрапілі ў аб'ектыў год таму і, нарэшце, чацвёрты сведка існавання іншапланетнага жыцця апынуўся ў полі зроку навукоўцаў зусім нядаўна.

На фотадакументах, якія прайшлі жорсткую экспэртызу, выяўлены цёмны прадмет, які абрысамі нагадвае стэрэатыпны зорны карабель прышэльцаў. Відэакадры дэманструюць два невядомыя аб'екты белага колеру: адзін у форме шара, іншы падобны да вялізнай рыбы, якая павісла ў небе над гарамі. На прэс-канферэнцыі кіраўнік інстытута Такэхару Мікамі заявіў, што фальсіфікацыя гэтых чатырох сведчанняў выключаецца. Застаецца паверыць японцу на слова, піша газета Yomiuri Shimbun.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках