26 красавiка 2024, Пятніца, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая поўха Расеі: Нарвегія не прапусціла груз для шахцёраў РФ

6
Новая поўха Расеі: Нарвегія не прапусціла груз для шахцёраў РФ

Прычынай адмовы сталі санкцыі супраць краіны-агрэсаркі.

Нарвегія праз санкцыі супраць РФ адмовілася прапусціць груз на архіпелаг Шпіцберген. У размешчаным там шахцёрскім мястэчку Барэнцбургу пражываюць пераважна расейцы.

Пра гэта паведамляе NRK.

Заяўка расейскай горназдабыўной кампаніі на атрыманне дазволу была адхіленая 15 чэрвеня.

На памежнай станцыі Стурскуг заблакаваныя 20 тон расейскіх тавараў. Расейскі бок просіць Нарвегію зрабіць выключэнне з санкцый.

У той жа час у МЗС Нарвегіі падкрэсліваюць, што нарвежскія законы і паўнамоцтвы дзейнічаюць у Барэнцбургу і Пірамідзе гэтак жа, як і на астатняй частцы Шпіцбергена. Тое, што гэтыя грамады з'яўляюцца расейскімі, сітуацыю не мяняе.

Як вядома, Шпіцберген знаходзіцца пад нарвежскім суверэнітэтам, але мае ўнікальны статус, замацаваны Шпіцбергенскім трактатам ад 1920 года. Ён дае грамадзянам усіх краін, якія яго падпісалі, роўныя правы ў эканамічнай эксплуатацыі прыродных рэсурсаў. Цяпер Расея - адзіная краіна, акрамя Нарвегіі, якая падтрымлівае эканамічную прысутнасць на архіпелагу. Там таксама знаходзіцца генконсульства Расейскай Федэрацыі.

Нагадаем, што раней такая сітуацыя склалася і з расейскім Калінінградам. Літва з 18 чэрвеня спыніла транзіт падсанкцыйных грузаў паміж Калінінградскай вобласцю і асноўнай тэрыторыяй РФ.

Пасля губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў заявіў, што пастанова Літвы аб забароне транзіту з'яўляецца «эканамічным удушэннем рэгіёну». Са слоў Аліханава, улады будуць дамагацца перагляду пастановы.

Пазней член Савета Федэрацыі Андрэй Клішас заявіў, што «спроба ўстанаўлення транспартнай блакады Калінінградскай вобласці з боку Літвы з'яўляецца парушэннем суверэнітэту Расеі над гэтым рэгіёнам».

Пры гэтым у Расеі прыстрашылі адказам Літве на транспартную блакаду падсанкцыйных тавараў у Калінінградскай вобласці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках