26 красавiка 2024, Пятніца, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Ізраіля надумаў сысці з палітыкі

Прэм'ер Ізраіля надумаў сысці з палітыкі
НАФТАЛІ БЭНЭТ
ФОТА: AFP

Нафталі Бэнэт пастанавіў не балатавацца на новых парламенцкіх выбарах.

Прэм'ер-міністр Ізраілю Нафталі Бэнэт пастанавіў не балатавацца на новых парламенцкіх выбарах і пакінуць палітыку.

Пра гэта паведамляе newsru.co.il.

Першымі аб намеры Бэнэта сысці з палітыкі пасля таго, як скончацца яго паўнамоцтвы на пасадзе прэм'ера, даведаліся дэпутаты ад яго партыі "Яміна".

Такую пастанову ізраільскі прэм'ер прыняў пасля роспуску 24-га склікання Кнэсета і нарады са сваім атачэннем і дарадцамі. Як адзначае партал, на Бэнэта ціснула яго сям'я, якая заклікала пакінуць палітыку.

Чакаецца, што пазней Бэнэт зробіць заяву для прэсы.

Нафталі Бэнэт упершыню балатаваўся ў Кнэсет у 2013 годзе ў складзе партыі "Байт Іегудзі", якая пад яго кіраўніцтвам набрала 12 мандатаў. У 2015 годзе партыя набрала восем мандатаў. Перад выбарамі 2019 года Бэнэт і прадстаўнікі "Байт Іегудзі" стварылі партыю "А-Ямін а-Хадаш", якая паступова ператварылася ў блок "Яміна".

Урад Ізраіля Бэнэт узначаліў пасля выбараў у 2021 годзе. Тады ён, нягледзячы на абяцанні, стварыў кааліцыю з левымі сіламі. Як вынік з яго партыі выйшлі шэраг дэпутатаў, а за час прэм'ерства Бэнэта пакінулі шмат даўніх дарадцаў.

Нагадаем, 21 чэрвеня стала вядома, што ўлады Ізраіля прынялі пастанову распусціць Кнэсэт і правесці пазачарговыя выбары. Гэта будуць пятыя выбары ў парламент за апошнія тры гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках