26 красавiка 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя ў Беларусі б'е рэкорды

7
Інфляцыя ў Беларусі б'е рэкорды

Дзясятка самых падараўшых тавараў.

Інфляцыя ў Беларусі б'е рэкорды. "Флагшток" разабраўся, як змяніліся кошты розных тавараў і паслуг за апошні год.

У траўні гадавая інфляцыя яшчэ больш разагналася і ўжо складае 17%. Хутчэй за ўсё даражэюць прадукты харчавання. У Гомельскай вобласці гадавы рост коштаў прадуктаў у траўні склаў 18,5 адсотка. Кошты нехарчовых тавараў адстаюць не нашмат. Тут рост склаў 17,9 адсотка.

Тавараў, якія б за апошні год патаннелі, у рэгіёне няма. Дзясятка самых падаражэўшых тавараў выглядае наступным чынам.

Хутчэй за ўсё ў Гомельскай вобласці даражэе гародніна. Самы вялікі скачок коштаў адбыўся на капусту, якая сёлета каштуе ў 2,4 разы даражэй, чым летась. У паўтара разы за апошні год падаражэла цыбуля. Рост коштаў прадуктаў харчавання звязаны з унутранымі прычынамі, бо паўтарае рост коштаў у сельскай гаспадарцы. Адзначым толькі, што сярод «лідараў» росту спажывецкіх коштаў не выявілася морквы, якая ў мясцовых сельгасвытворцаў падаражэла на 92%.

Даражэюць і імпартныя прадукты харчавання. Напрыклад, рост коштаў бананаў склаў 36%. Моцны скачак у прысмакаў. Віной таму рост коштаў цукру (48%).

З нехарчовых тавараў хутчэй за ўсё даражэюць аўтамабілі. За апошні год прырост коштаў легкавых аўто склаў 51 адсотак.

Паслугі за апошні год падаражэлі адносна няшмат - на 11%. «Лідарам» росту коштаў сярод паслуг сталі перавозкі чыгуначным транспартам міжрэгіянальных злучэнняў (35,3%).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках