26 красавiка 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея зноў плануюць скасаваць роўмінг

7
Беларусь і Расея зноў плануюць скасаваць роўмінг

Новы тэрмін - да канца года.

Беларусь і Расея зноў загаварылі аб скасаванні роўмінгу. Гэтым разам поўнае скасаванне абяцаюць да канца гэтага года, паведамляе РІА Навіны.

«Засталіся некаторыя нюансы, якія цяпер прапрацоўваюцца на ўзроўні мінсувязі, мінлічбы і аператараў… Стаіць задача як мага хутчэй, я думаю, што да канца года сапраўды ўжо», - заявіў намеснік дзяржсакратара «саюзнай дзяржавы» Уладзімір Амарын «на палях» у IX Форуме рэгіёнаў.

З 1 красавіка для беларускіх і расейскіх абанентаў дзейнічаюць бясплатныя ўваходныя званкі ў роўмінгу. У красавіку пасол Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў абяцаў, што роўмінг поўнасцю скасуюць да 1 чэрвеня. Але гэтага пакуль не здарылася.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках