10 верасня 2026, Чацвер, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая справаздачча Генеральнага штаба УСУ

Вечаровая справаздачча Генеральнага штаба УСУ

Ідзе 148-ы дзень гераічнага супрацьстаяння ўкраінцаў расейскаму вайсковаму ўварванню.

Аперацыйная інфармацыя Генеральнага Штаба Узброеных Сіл Украіны што да расейскага ўварвання на 18.00 21.07.2022.

«Ідзе 148-ы дзень гераічнага супрацьстаяння ўкраінскай нацыі расейскаму вайсковаму ўварванню.

На Валынскім і Палескім кірунках без асаблівых змен. У ліпені гэтага года на тэрыторыі Беларусі працягваецца кампанія агітацыі грамадзян гэтай краіны да падпісання кантрактаў з расейскімі прыватнымі вайсковымі кампаніямі. У названых акцыях чынны ўдзел бяруць вайсковыя камісарыяты ўзброеных сіл Беларусі.

На Северскім кірунку вораг працягвае абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў у Сумскай вобласці і вядзенне паветранай выведкі БЛА.

На Харкаўскім кірунку вораг нанёс авіяцыйныя ўдары паблізу Верхняга Салтава і Рцішчаўкі. Здзейсніў артылерыйскія абстрэлы пад Харкавам, Пітомнікам, Рускай Лазавой, Рубежным, Чаркаскімі Цішкамі, Прудзянкамі, Чугуевам, Удамі, Каробачкіным, Заліманам і Малінаўкай. Штурмавымі дзеяннямі беспаспяхова спрабаваў рушыць наперад у кірунку Вялікія Праходы - Пітомнік. Таксама вораг правёў паветраную выведку беспілотным лятальным апаратам каля Слаціна, Рубежнага, Замулаўкі і Дземянціеўкі.

На Славянскім кірунку праціўнік учыніў артылерыйскія абстрэлы ў ваколіцах паселішчаў Даліна, Багародзічнага, Гусараўкі, Вялікай Камышавахі, Нарцоўкі, Вернаполля. Правёў паветраную выведку недалёка ад Дзмітраўкі і Вернаполля.

На Краматорскім кірунку вораг нанёс авіяцыйныя ўдары ў ваколіцах Серабранкі і Спорнага. Артылерыйскія абстрэлы зафіксаваныя паблізу Северска, Грыгор’еўкі ды Івана-Дар'еўкі. Варожы БЛА аперацыйна-тактычнага ўзроўню дзейнічаў каля Раздалоўкі і Грыгараўкі. Украінскія ваякі адбілі штурмавыя дзеянні акупантаў у кірунку Лісічанскі НПЗ - Івана-Дар'еўка. Вораг панёс страты і адышоў.

На Бахмуцкім кірунку вораг нанёс авіяцыйныя ўдары ля паселішчаў Вяршыны, Белагораўкі, Канстанцінаўкі і Берастава. Артылерыйскія абстрэлы фіксаваліся недалёка ад Бераставога, Вясёлага, Выемкі, Вяршыны, Навалуганскага, Бахмута, Зайцава, Салядара, Раздалеўкі і Курдзюмаўкі. Бязладныя штурмы акупантаў на кірунках Клінава - Вяршына, Міронаўка - Вуглягорская ЦЭС ізноў зазналі крах.

На Аўдзееўскім, Навапаўлаўскім і Запарожскім кірунках з мэтай скоўвання дзеянняў украінскіх войскаў вораг нанёс авіяўдары ля Краснагораўкі, Каменкі, Сладкага і Новаандрэеўкі. Здзейсніў артылерыйскія абстрэлы каля паселішчаў Аўдзееўкі, Краснагораўкі, Пяскоў, Залатой Нівы, Нікольскага, Чыгуначнага, Стэпнагорска, Навасёлаўкі Другой, Вугледару, Гуляйпольскага, Наваполя, Белагор'я. Для карэкцыі агню артылерыі задзейнічалі беспілотныя лятальныя апараты аперацыйна-тактычнага ўзроўню паблізу Шчарбакоў, Малой Токмачкі і Белагор'я.

На Паўднёвабужскім кірунку зафіксаваныя артылерыйскія абстрэлы ля паселішчаў Вольгіна, Пацёмкіна, Княжоўкі, Шырокага, Цярноўкі, Луча, Катлярова, Першамайскага, Новай Зары, Добрага і Белай Крыніцы. Акупанты беспаспяхова спрабавалі правесці контратаку ў кірунку Сухога Пруда - Андрэеўкі.

У Чарнаморскай і Азоўскай марскіх зонах карабельная групоўка ворага асноўныя намаганні засяроджвае на блакаванні цывільнага суднаходства ў паўночна-заходняй частцы Чорнага мора. Па-за пунктамі базавання знаходзяцца два носьбіты крылатых ракет.

У прымусова мабілізаваных, што звозяцца для папаўнення страт з часова акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей, адбіраюць асабовыя дакументы. Гэта сведчыць аб поўнай бяспраўнасці гэтага кантынгенту і нібыта мае спыніць дэзерцірства. Таксама гэта не дазволіць ідэнтыфікаваць згаданыя асобы ў выпадку загубы, што адкрывае шлях для розных фінансавых махінацый на карысць каманднага складу ўзброеных сіл расейскай федэрацыі.

Украінскія ваякі трымаюць абарону і далей метадычна наносяць страты расейскім акупантам. Верым ва Узброеныя Сілы Украіны! Разам пераможам!», - гаворыцца ў інфармацыі штаба УСУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках