Выбары прэм'ера Вялікабрытаніі: Трас павялічыла адрыў ад Сунака
17- 21.07.2022, 20:38
- 11,442
Звесткі апытання.
Міністарка замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас павялічыла свой адрыў ад былога кіраўніка міністэрства фінансаў Рышы Сунака, які таксама прэтэндуе на пасаду лідара Кансерватыўнай партыі.
Пра гэта паведамляе Sky News.
Са звестак апытання агенцтва YouGov, праведзенага ў вечар серады - раніцы чацвярга, Трас атрымае 62% галасоў кансерватараў, тады як Сунак - 38%, гэта значыць разрыў складае 24%. Днём раней гэты паказчык ацэньваўся на 20 адсоткаў.
Адзначым, што ў аўторак, калі было апублікаванае апошняе апытанне, штаб былога міністра фінансаў сцвярджаў, што там "маюць пэўны імпульс і скарачаюць разрыў", але новае апытанне гэта зняпраўджвае.
Трас перамагае Сунака ў кожнай узроставай катэгорыі, сярод мужчын і жанчын, а таксама сярод тых, хто падтрымаў Brexit на рэферэндуме 2016 года. Сунак мае перавагу толькі сярод тых, хто выступіў супраць выхаду Брытаніі з ЕЗ.