26 красавiка 2024, Пятніца, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля магутнага ўдару УСУ ў Мелітопалі дагэтуль гарыць аэрадром

4
Пасля магутнага ўдару УСУ ў Мелітопалі дагэтуль гарыць аэрадром

Шпіталь перапоўнены параненымі акупантамі.

У акупаваным Мелітопалі расейцы ачапілі будынак мясцовага шпіталя, куды звозяць параненых у выніку ранішняга ўдару УСУ па варожай вайсковай базе на аэрадроме горада.

Пра гэта піша «РИА-Мелитополь».

Акупанты перакрылі рух транспарту ў раёне медгарадка лёгкай браніраванай тэхнікай. Паводле інфармацыі крыніц выдання, у гарадскіх бальніцах не стае донарскай крыві для цывільных, бо ўвесь рэзерв па загадзе расейцаў быў накіраваны ў шпіталь.

На самім аэрадроме дагэтуль назіраецца пажар, як мяркуецца - гарыць самалёт. У самім горадзе расстаўленыя пасты, праводзяцца ўзмоцненыя праверкі цывільных аўтамабіляў.

«Жыхарам Мелітопаля сёння лепш заставацца дома», – піша выданне.

Паводле звестак СМІ, параненых сярод мірных жыхароў у выніку паспяховага нападу УСУ на аэрадром няма.

Раней СМІ пісалі, што ў акупаваным Мелітопалі мінулай ноччу быў нанесены магутны ўдар па тэрыторыі мясцовага аэрадрома, дзе базуюцца варожыя войскі.

Пазней мэр Мелітопаля Іван Фёдараў паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы ўначы больш за 30 разоў ударылі па расейскай вайсковай базе. «Сёння ўначы Узброеныя сілы Украіны вывелі са строю адну з 4 вайсковых баз рашыстаў. Нанеслі больш за 30 удараў выключна па расейскай вайсковай базе», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках