10 траўня 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША патрабуюць выдаліць TikTok з App Store і Google Play

11
ЗША патрабуюць выдаліць TikTok з App Store і Google Play

Названая прычына.

Федэральная камісія сувязі ЗША (FCC) запатрабавала ад кампаній Apple і Google выдаліць TikTok са сваіх крамаў праграмаў у найбліжэйшыя дні. Установа заявіла пра выцечку асабістых звестак карыстальнікаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву ўпаўнаважанага камісара FCC Брэндана Кара.

Амерыканскі чыноўнік апублікаваў лісты гендырэктару Apple Ціму Куку і выканальнаму дырэктару Google Сундару Пічаі, у якіх прад'яўленыя абвінавачанні ў дачыненні да TikTok.

Адзначаецца, што ў амерыканскіх уладаў ёсць пацверджанні выцечкі звестак карыстальнікаў праграмы, яны перадаюцца ўладам КНР. Пры гэтым TikTok называюць пагрозай нацыянальнай бяспецы і "ваўком у авечай шкуры".

Федэральная камісія сувязі просіць кампаніі выдаліць праграму з App Store і Google Play да 8 ліпеня. У выпадку адмовы ад Apple і Google запатрабуюць тлумачэнняў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках