26 красавiка 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль і Польшча дамовіліся аднавіць стасункі

Ізраіль і Польшча дамовіліся аднавіць стасункі

Краіны вернуць амбасадараў.

Ізраіль і Польшча дамовіліся нармалізаваць стасункі паміж краінамі і вярнуць амбасадараў.

Пра гэта паведамляе канцылярыя польскага прэзідэнта Анджэя Дуды.

Паведамляецца, што Дуда сёння правёў тэлефонную размову з ізраільскім прэзідэнтам Іцхакам Герцагам.

«Падчас тэлефоннай размовы прэзідэнты абмеркавалі падтрымку развіцця двухбаковых стасункаў паміж Польшчай і Ізраілем. Было пастаноўлена аднавіць стасункі паміж дзвюма краінамі», – гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, Герцаг у супольнай ініцыятыве з прэм'ер-міністрам і міністрам замежных справаў Ізраіля прапанаваў вярнуць польскага амбасадара. Дуда паабяцаў прызначыць яго найбліжэйшым часам.

Бакі выказалі надзею, што ўсе пытанні ў двухбаковых стасунках у будучыні будуць развязвацца шляхам шчырага і адкрытага дыялогу, у духу ўзаемнай павагі.

Стасункі паміж Польшчай і Ізраілем рэзка пагоршыліся ў лютым 2019 года пасля заяваў тагачаснага ізраільскага прэм'ера Біньяміна Нетаньяху.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках