26 красавiка 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бюджэце Беларусі ўтварылася вялізная дзірка на 4,1 мільярда рублёў

4
У бюджэце Беларусі ўтварылася вялізная дзірка на 4,1 мільярда рублёў

Галоўная прычына - санкцыі супраць экспарту калію, нафты і нафтапрадуктаў.

Розніца паміж даходамі і выдаткамі бюджэту сектара дзяржкіравання Беларусі можа скласці 4,1 млрд BYN. Асноўную частку ўзяў на сябе рэспубліканскі бюджэт, пішуць banki24.by.

Удакладнены план выканання бюджэту ў 2022 годзе прадугледжвае, што да канца года дэфіцыт казны сектара дзяржкіравання можа дасягнуць 4,142 млрд BYN. Прынамсі, такія даступныя на сёння аператыўныя адзнакі на сайце МФ РБ.

Даведачна: дэфіцыт - гэта стан бюджэту, пры якім яго выдаткі перавышаюць даходы. Калі даходы вышэйшыя за выдаткі, то гэта прафіцыт казны. Бюджэтная сістэма РБ складаецца са звёнаў - бюджэтаў розных узроўняў. Разам узятыя рэспубліканскі бюджэт, мясцовыя бюджэты і бюджэт ФСАН утвараюць бюджэт сектара дзяржкіравання.

Удакладнены план выканання рэспубліканскага бюджэту адлюстроўвае дэфіцыт цэнтральнай казны ў суме 4,293 млрд BYN. За 5 месяцаў 2022-га беларусы сабралі ў бюджэт сектара дзяржкіравання 40,2 адсотка даходаў ад гадавога плана, а ў рэспубліканскі - 38,5 адсотка.

На мінулым тыдні міністр фінансаў Юры Селіверстаў паведаміў, што за 6 месяцаў «па рэспубліканскім бюджэце мы будзем знаходзіцца дзесьці на ўзроўні 43-44% ад гадавога плана». Са слоў міністра, «рэспубліканскі бюджэт не дабярэ да плана паўгоддзя ад 1 да 1,2 млрд BYN».

Селіверстаў звязаў недабор даходаў да плана «ў першую чаргу са зніжэннем паступленняў падаткаў на калійныя ўгнаенні, нафту і нафтапрадукты». Вядома, што на гэтыя групы тавараў уведзеныя санкцыі ЕЗ і ЗША.

Нагадаем, прыняты дэпутатамі праект рэспубліканскага бюджэту на 2022 год быў звярстаны зыходзячы з так званага кансерватыўнага сцэнару развіцця, які прадугледжваў сярэднегадавы курс даляра 2,8279 BYN за 1 USD, перапрацоўку 12,5 млн тон нафты на НПЗ, некаторы санкцыйны ціск ЕЗ і ЗША, а таксама рост ВУП Беларусі на 0,7 адсотка. З 2021 года аб'ёмы імпарту нафты, выпуску нафтапрадуктаў і іх экспарту не публікуюцца.

У красавіку-2022 прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка казаў, што «Нафтан» перапрацоўваў 11,7 тысячы тон на дзень, Мазырскі НПЗ - 13,7 тысячы тон на дзень. Параўнайце: у 2020 годзе МНПЗ перапрацаваў 8,99 млрд тон вуглевадароднай сыравіны, што эквівалентна 24-25 тысячы тон на дзень.

Фактычнае зніжэнне ВУП Беларусі за 5 месяцаў 2022-га склала 3,4%, сярэдні афіцыйны курс даляра паводле вынікаў 1 паўгоддзя дасягнуў 2,7046 BYN за 1 USD. У гэтым годзе, як і раней, улады стрымліваюць разрастанне дэфіцыту бюджэту праз аптымізацыю расходнай часткі казны.

Так, за 5 месяцаў удакладнены гадавы план расходаў па бюджэце сектара дзяржкіравання быў выкананы на 38,2 адсотка, па рэспубліканскаму бюджэце - на 36,5 адсотка. Абодва паказчыкі ніжэйшыя за выкананне па даходах. З чэрвеня на поўную моц зарабілі сакавіцкія санкцыі ЕЗ.

Вясной Еўразвяз увёў абмежаванні для тавараў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу тытунёвых вырабаў, мінеральнага паліва, бітуму, газападобных вуглевадародных прадуктаў, хлорыстага калію, вырабаў з дрэва, цэменту, жалеза, сталі, гумавых вырабаў. У залежнасці ад адаптацыі падсанкцыйных галін у летнія і восеньскія месяцы забароны ЕЗ могуць у той ці іншай ступені паўплываць на напаўненне беларускай дзяржказны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках