28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Парфянкоў: Беларусы бароняць Украіну

18
Васіль Парфянкоў: Беларусы бароняць Украіну

Адно з апошніх відэа беларускага героя.

Полк Кастуся Каліноўскага паведаміў аб імавернай загубе пад Лісічанскам беларускага ахвотніка Васіля Парфянкова. Галоўная рэдактарка сайту Charter97.org Наталля Радзіна прыгадвае героя на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Кажуць, пад Лісічанскам загінуў Васіль Парфянкоў. Не хачу ў гэта верыць. За асабовую мужнасць бясстрашны, бескампрамісны, добры, сумленны Васіль у 2015 годзе быў узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за абарону правоў чалавека, заснаванай «Хартыяй-97». Парфянкоў ваяваў ва Украіне з 2014 года, да гэтага некалькі гадоў правёў у турме за ўдзел у пратэстах у Беларусі.

Каб уручыць Васілю прэмію, я прыязджала ў Кіеў. Маўклівы і спакойны, ён нічым не хваліўся і ні на што не скардзіўся. Сапраўдны герой, а, можа быць, блаславёны ў хрысціянскім разуменні?

Перад вачыма адно з апошніх ягоных відэа, дзе Васіль сядзіць у акопе, змучаны, стомлены і ледзь чутна прамаўляе: "Мне крыўдна, калі кажуць, што беларусы здраднікі, што яны для ўкраінцаў памерлі… Але мы ёсць, мы тут…"

Васіль Парфянкоў аддаў сваё жыццё за беларусаў і ўкраінцаў.

Мы павінны пра гэта памятаць», - піша Наталля Радзіна.

Таксама галоўная рэдактарка сайту Charter97.org апублікавала адно з апошніх відэа Васіля Парфянкова:

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках