26 красавiка 2024, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піянткоўскі раскрыў новы шалёны план Пуціна ва Украіне

24
Піянткоўскі раскрыў новы шалёны план Пуціна ва Украіне

РФ можа зладзіць правакацыю на захопленай Запарожскай АЭС.

Расейскі дыктатар Пуцін, разумеючы немагчымасць выкарыстання РФ ядзернай зброі праз пагрозы з Захаду, верагодна, плануе зладзіць правакацыю на захопленай акупантамі Запарожскай АЭС.

Такое меркаванне агучыў 24 каналу расейскі публіцыст і палітолаг Андрэй Піянткоўскі.

Паводле словаў эксперта, віну за ядзерную правакацыю на атамнай станцыі дыктатар хоча перакласці на Украіну – падобныя рэчы для РФ ужо традыцыйныя.

«Пуцін плануе падарваць Запарожскую АЭС і абвінаваціць Украіну ў тым, што гэта ўкраінцы. Паўтарыць той самы прыём, што і з лагерам ваеннапалонных. І той самы прыём, дзякуючы якому ён прыйшоў да ўлады», – адзначыў публіцыст.

Ён, сярод іншага, нагадаў, што перад пачаткам свайго кіравання Пуцін арганізаваў падрывы жылых дамоў, у якіх абвінаваціў чачэнцаў, і развязаў вайну. Правакацыі на ЗАЭС Піянткоўскі называе самым небяспечным, да чаго цяпер можа звярнуцца Крэмль, таму заклікае актывізавацца дыпламатаў, каб на станцыю дапусцілі прадстаўнікоў МАГАТЭ.

У той самы час пагрозу ядзернага ўдару эксперт ацэньвае як нізкую. Менавіта немагчымасць Пуціна яго нанесці падштурхоўвае яго да правакацый на АЭС, мяркуе Піянткоўскі.

«Яго бяссільная лютасць, немагчымасць беспакаранага ядзернага ўдару па Украіне ці па Еўропе, яны могуць яго падштурхнуць да такой правакацыі – учыніць выбух на ЗАЭС, зваліўшы гэта на Украіну», – каментуе ён.

Нагадаем, 5 жніўня расейскія захопнікі чатыры разы абстралялі Запарожскую АЭС. Сярод іншага, патрапілі ў высакавольтную лінію сувязі, яна была пашкоджаная, на адным з энэргаблокаў спрацавала аварыйная абарона. Цяпер гэты блок разгружаны і адключаны ад энэргасеткі.

Пасля абстрэлаў акупантамі Запарожскай АЭС прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў краіны ўвесці жорсткія санкцыі супраць усёй расейскай атамнай галіны.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках