26 красавiка 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік абароны Мікалаева: Мы будзем вызваляць Крым ваенным шляхам

3
Кіраўнік абароны Мікалаева: Мы будзем вызваляць Крым ваенным шляхам
Дзмітрый Марчанка

Актыўная фаза вайны можа скончыцца да канца года.

Украіна будзе вызваляць акупаваны яшчэ ў 2014 годзе паўвостраў Крым ваенным шляхам, для чаго, сярод іншага, знішчыць незаконна збудаваны Крымскі мост, заявіў у інтэрв'ю «РБК-Украіна» былы камандзір абароны Нікалаева, генерал Дзмітрый Марчанка, які цяпер ваюе на паўднёвым кірунку.

«Мы будзем яго вызваляць вайсковым шляхам. Ніхто ад яго не адмаўляўся. Крым – гэта Украіна, наша зямля, там нашы людзі, якія да гэтага часу вымушаныя сядзець у акупацыі. Ніхто не даваў Расеі права прыйсці, знесці кавалак зямлі і сказаць, што "гэта маё". Мы будзем адваёўваць Крым, гэтак сама, як мы будзем адваёўваць Херсон, Луганск і Данецк», – расказаў ён пра планы УСУ.

Пры гэтым знішчэнне Крымскага моста генерал назваў неабходнай умовай, каб пазбавіць расейцаў магчымасці перапраўляць рэзервы і ўзмацняць свае войскі з тэрыторыі Расеі.

Таксама, адказваючы на пытанні, якія тэрыторыі Украіна фізічна можам дэакупаваць да канца года, Марчанка адзначыў, што пры наяўнасці абяцаных паставак зброі Украіна можа скончыць актыўную фазу вайны да канца года.

«Я не хацеў бы брацца за прагнозы. Але калі ў нас будзе тая колькасць узбраення, якая нам была абяцаная, якая нам неабходная, то, думаю, вясной наступнага года мы будзем святкаваць перамогу», – адзначыў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках