27 красавiка 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На якія заробкі ў Еўропе могуць разлічваць беларусы?

8
На якія заробкі ў Еўропе могуць разлічваць беларусы?

Што прапануюць на вакансіях без дыплома.

Многіх беларусаў па-ранейшаму цікавіць пошук працы ў Еўропе, тым больш, мяркуючы з навін, праз немагчымасць выезду мужчын з Украіны, Еўропа мае патрэбу ў працоўных. Паглядзелі, што прапануюць на вакансіях без дыплома, піша «Наша Нiва».

Польшча: ад 8,5 рубля за гадзіну працы

Традыцыйна найбольшай папулярнасцю сярод беларускіх гастарбайтараў карыстаюцца суседнія Польшча і Літва.

Беларусы, якія шукаюць працу ў Польшчы, могуць разлічваць на аплату стаўкайц ад 15 злотых за гадзіну "на рукі", што нашым курсам складае блізу 8,5 рубля. Столькі ў Польшчы гатовы плаціць рознарабочым на складзе.

Са слоў супрацоўнікаў беларускіх кадравых агенцтваў, для ўладкавання на такую працу не трэба мець нейкіх асаблівых навыкаў ці валодаць польскай мовай. Выходзіць, што за месяц працы рознарабочым на складзе вы атрымаеце "на рукі" блізу 800 даляраў. Пры гэтым ёсць месцы, дзе абяцаюць плаціць па 17 злотых за гадзіну. Але нават у такім выпадку ваш месячны заробак будзе складаць да 900$.

Крыху больш зарабляюць кіроўцы пагрузчыкаў, ім наймальнікі гатовы плаціць па 17—19 злотых за гадзіну. Месячны заробак такога рабочага складае ўжо пад тысячу даляраў.

Як зарабіць больш за 1000 даляраў?

Больш за 1000 зарабляюць на будоўлях. Заробкі будаўнікоў даволі істотна адрозніваецца ад навыкаў і працаздольнасці чалавека.

Тым беларусам, хто добра валодае польскай мовай, даступны вакансіі повараў, бармэнаў і адміністратараў ва ўстановах харчавання і гатэлях. Валоданне польскай мовай дае магчымасць зарабляць крыху больш, выконваючы пры гэтым лягчэйшую працу. Такога кшталту супрацоўнікам абяцаюць заробак на 1 000—1 100 даляраў нэта.

Калі працаўладкоўвацца на вышэйагучаныя вакансіі праз беларускія кадравыя агенцтвы, то ў большасці выпадкаў вы адразу развязваеце праблему з жыллём. Калі размова не ідзе пра буйныя гарады, то, паводле слоў пасрэднікаў, выдаткі на дах над галавой будуць складаць да 100 даляраў за месяц.

За дапамогу ў пошуку працы і афармленні ўсіх адпаведных дакументаў такія фірмы бяруць блізу 150 даляраў. Аднак узнагарода пасярэднікам за пошук вакансіі - гэта дробязі ў параўнанні з тым, колькі каштуе запісацца ў чаргу на атрыманне візы. Калі яе ў вас няма, давядзецца выдаткаваць яшчэ блізу 300$ на яе атрыманне.

Хочаш больш - ідзі ў дальнабойшчыкі

На больш высокія заробкі ў Польшчы могуць разлічваць кіроўцы катэгорыі С+Е. Кіроўцам фуры абяцаюць заробкі пад 2 000 еўраў за месяц. Такія ж тарыфы і ў літоўскіх працадаўцаў. Наогул, калі не прымаць да ўвагі кіроўцаў, якія перавозяць аўтамабілі ці небяспечныя ці негабарытныя грузы, заробак кіроўцы-міжнародніка складае 60—75 еўра за дзень. Многія беларускія дальнабойшчыкі адзначаюць, што апошнім часам большасць фірмаў падняла заробкі на 5—10 еўра за дзень.

На бусах, якія падпадаюць пад катэгорыю В, кіроўцам плацяць блізу 200 злотых за дзень, або блізу 42 еўраў. Калі да буса чапляюць прычэп, то можна разлічваць на 250 злотых (блізу 54 еўраў), але для гэтага спатрэбіцца катэгорыя В+Е. Кіроўцы малатанажнікаў таксама адзначаюць, што працадаўцы павысілі сутачныя стаўкі на 5-7 еўраў. Выходзіць, што за месячную кадэнцыю такія кіроўцы атрымліваюць па 1200-1600 еўраў.

Што прапануюць у Літве?

Нярэдка беларусы едуць працаваць у Польшчу ці Літву на таксі. Заробкі таксістаў у абедзвюх краінах прыблізна аднолькавыя. У залежнасці ад жадання працаваць, у гэтай сферы можна зарабіць ад 1000 да 1300 еўраў, калі працаваць на арэндным аўто. Аднак сярод нашых грамадзян стае і тых, хто таксуе на ўласных аўто.

Сярод іншых вакансій, якія даступныя мігрантам - дастаўшчык ежы. Так, напрыклад, у Вільні, чалавек, які развозіць ежу на ровары, можа зарабляць 30-40 еўра за 5-7 гадзін працоўнага дня. Калі ёсць сілы працаваць больш, то можна зарабляць і па 45-50 еўра. Калі працаваць у Вільні ці Клайпедзе, то можна абысціся без валодання літоўскай мовай. Для такой працы вам досыць расейскай і англійскай. Фінальны заробак за месяц залежыць ад вашай працаздольнасці. Некаторыя ўвогуле выкарыстоўваюць працу дастаўкі ў якасці падпрацоўкі.

За 4,5—5 еўраў за гадзіну «чыстымі» ў Вільні можна знайсці працу пасудамыйкай у кавярні. У цэлым, нізкакваліфікаваная праца ў Польшчы і Літве аплачваецца прыблізна аднолькавымі тарыфамі.

Не толькі Польшча і Літва

Апроч звыклых нам суседніх краін, беларусам часам прапануюць працу ў Нямеччыне, Бэльгіі, Галандыі і нават Вугоршчыне. Вугорскія заробкі асабліва не адрозніваюцца ад Літвы і Польшчы, прынамсі беларусам там прапаную працу рознарабочымі тарыфамі ад 800 еўраў за месяц з бясплатным пражываннем.

Значна больш прыемныя сумы абяцаюць за працу ў вышэйназваных краінах Заходняй Еўропы. Так, напрыклад, аўтаслесарам гатовы плаціць ад 1 400 да 2 000 еўраў, а высокакваліфікаваным будаўнікам да 2 400 еўраў за месяц.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках