26 красавiка 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі»

1
У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі»

Яна складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў.

У Львоўскім музеі гісторыі Украіны адкрылася выстава "Фарбы Беларускай рэвалюцыі", якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў, піша ukrinform.ua.

«9 жніўня 2020 года стаў днём, які змяніў жыццё многіх беларусаў і стаў кропкай невяртання для сотняў тысяч людзей. На фотавыставе «Фарбы беларускай рэвалюцыі» мы раскажам пра тое, што адбывалася на Маршах свабоды 2020 у Беларусі, і пакажам тых палітвязняў, чый лёс шчыльна звязаны з Украінай. Мы ўспомнім тых, хто заплаціў самую высокую цану за сваё імкненне да свабоды і барацьбу за яе», - заяўляюць арганізатары.

У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць напісаць ліст палітвязням і выказаць ім словы падтрымкі.

Выстава «Фарбы Беларускай рэвалюцыі» будзе працаваць да 14 жніўня 2022 года з 9.00 да 17.00 у Львоўскім музеі гісторыі Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках