27 красавiка 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канец брыгады з Бучы

23
Канец брыгады з Бучы

Ад брыгады расейцаў, якая звярэлі у Бучы, амаль нічога не засталося.

Ад 64-й асобнай мотастралковай брыгады з Хабараўскага краю РФ, якая брала ўдзел у зверствах у Бучы, амаль нічога не засталося, але яе расфармаванне было б ускосным прызнаннем адказнасці Расеі за ваенныя злачынствы ва Украіне. Аб гэтым у сваім расследаванні піша «Радыё Свабода».

Выданне звяртае ўвагу, што 7 жніўня ў расейскай сацсетцы "ВКонтакте" было апублікаванае фота стэнда з жалобнымі фатаграфіямі 44 салдат і афіцэраў 64-й брыгады.

Радыё Свабода ўдалося пацвердзіць факт смерці большасці з іх, а таксама паразмаўляць з аўтарам фота – вайсковым мэдыкам з Хабараўску Аляксеем Асташавым. «На стэндзе 1/10 частка ўсіх загінулых з асабовага складу (да СВА) брыгады, якой практычна не існуе», - напісаў ён у допісе. 8 жніўня запіс з фота быў выдалены.

У перапісцы з журналістамі Асташоў патлумачыў, што фота было зроблена ім у холе клуба вайсковай часці 51460 у вайсковым мястэчку ў сяле Князе-Валконскае, за 20 кіламетраў ад Хабараўска – менавіта там дыслакаваная 64-я АМСБр. Са слоў Асташова, колькасць брыгады для адпраўкі на вайну складала 1 500 чалавек.

На стэнд, як кажа Асташоў, патрапілі толькі тыя салдаты і афіцэры, якія былі пасмяротна ўзнагароджаныя «ордэнам мужнасці». Агульная колькасць загінулых акупантаў з 64-й брыгады Асташоў ацэньвае як мінімум некалькі соцень.

Ваенны аналітык Майкл Кофман адзначыў, што на кожнага забітага ў расейскім войску прыпадае блізу 3,5 параненых. Такім чынам, 64-я брыгада павінна была пазбавіцца больш за шэсцьсот чалавек асабовага складу. Яшчэ сама меней сто, як паведаміў Асташоў, адмовіліся ехаць на вайну і скасавалі кантракт.

Мяркуючы з дат смерці 44 вайскоўцаў, якія трапілі на стэнд, палова з іх загінула ў лютым і ў сакавіку, да таго, як расейскае войска было вымушана адступіць з Бучы і іншых гарадоў Кіеўскай вобласці. Пасля гэтага падраздзяленне перакінулі ў Харкаўскую вобласць, на Ізюмскі кірунак, дзе яно працягвала несці страты. 25 красавіка, як вынікае з дат смерці на стэндзе, загінулі адразу сем вайскоўцаў 64-й брыгады. У гэты дзень, паводле справаздачы Генеральнага штаба УСУ, расейскія войскі «спрабавалі правесці штурмавыя дзеянні» на кірунках Ізюм - Барвенкава і Ізюм - Славянск.

Радыё Свабода ўдалося пацвердзіць смерць 30 з 44 акупантаў на стэндзе.

Факт смерці некаторых захопнікаў, якія трапілі на жалобны стэнд, пацвярджаецца фатаграфіямі з могілак у Хабараўску: так, на здымках можна ўбачыць магілы яфрэйтара Яўгена Гардзіеўскага і Эдуарда Каплункова.

«Калі страты брыгады (забітыя, параненыя і адмоўнікі) сапраўды набліжаюцца да 1 000 чалавек, то камандаванне магло б расфармаваць яе - але не ў выпадку з 64-й АМСБр, якой Уладзімір Пуцін прысвоіў ганаровае званне «гвардзейскай» насуперак абвінавачванням у ваенных злачынствах», - гаворыцца ў расследаванні.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках