26 красавiка 2024, Пятніца, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Згарэў самалёт: Новыя здымкі разгрому на аэрадроме пад Гомелем

9
Згарэў самалёт: Новыя здымкі разгрому на аэрадроме пад Гомелем

На кадрах са спадарожніка добра відаць сляды на ўзлётна-пасадачнай паласе і спаленая расліннасць.

Пры выбуху, 11 жніўня, на беларускім ваенным аэрадроме «Зябраўка» ў Гомельскай вобласці, відавочна, гарэў самалёт. Кампанія Maxar Technologies апублікавала новыя спадарожнікавыя здымкі з месца падзеяў.

Ваенны аэрадром у Гомельскай вобласці актыўна выкарыстоўваецца расейскімі акупантамі ў якасці ўласнай ваеннай базы для ажыццяўлення агнявога ўздзеяння па тэрыторыі Украіны. Паводле звестак выведкі, там краіна-агрэсарка размясціла ракетныя комплексы С-300 і С-400 і боепрыпасы.

«Новыя спадарожнікавыя здымкі, ад 12 жніўня 2022 года, аэрадрома “Зябраўка” на поўдні Рэспублікі Беларусь, на якім на гэтым тыдні адбылося некалькі выбухоў», – гаворыцца ў паведамленні Maxar Technologies.

У Беларусі ў ноч на 11 жніўня былі чуваць гукі выбухаў і відаць бліскавіцы на аэрадроме «Зябраўка». З 00:30 11 жніўня на ваенным аб'екце было не менш за восем выбліскаў.

Знішчаны, сярод іншага, расейскі радыёлакатар падсветкі і навядзення для ЗРК. Таксама быў знішчаны танк Т-72 і боекамплект – блізу 10 снарадаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках