26 красавiка 2024, Пятніца, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія самаробныя вынаходкі выкарыстоўваюць УСУ для барацьбы з акупантамі

6
Якія самаробныя вынаходкі выкарыстоўваюць УСУ для барацьбы з акупантамі

БПЛА «Жабрак» і дрон-бамбавік - малая частка эфектыўных тэхнічных развязанняў ад украінскіх абаронцаў.

Для эфектыўнай барацьбы з расейскімі акупантамі УСУ выкарыстоўваюць розныя хітрыкі. У ход ідуць у тым ліку самаробныя вынаходкі, якія дапамагаюць знішчаць ворага. Падборку дасканалых тэхнічных развязанняў украінскіх абаронцаў апублікавалі ў афіцыйным Telegram-канале Стратэгічнага камандавання УСУ.

Першым у спісе ідзе беспілотнік «Жабрак», які запускаецца з рук і, мяркуючы з усяго, праводзіць выведку мясцовасці. Далей ідзе дрон-бамбавік з чатырма шрубамі і прыстасаваннем для скідання некалькіх набояў адначасова на галовы акупантаў.

Трэцім у роліку паказалі ўкраінскі багі - кампактную машыну для перамяшчэння для неперасечанай мясцовасці. А затым дэманструецца самаробная рэактыўная сістэма залпавага агню. Для яе вытворчасці выкарыстоўвалася ракетніца са збітага гелікаптэра Ка-52, якую ўсталявалі на пікап.

У роліку таксама прысутнічаюць самаробныя боепрыпасы і робаты-камікадзэ, РСЗА «Вядзьмак» і «Азоўская тачанка». Апошняя - гэта пікап з усталяваным на ім СПГ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках