23 красавiка 2024, aўторак, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вытворца «Байрактараў» зараз зарэрваваны на тры гады наперад

2
Вытворца «Байрактараў» зараз зарэрваваны на тры гады наперад

Адзін з галоўных заказчыкаў - Украіна.

Турэцкая кампанія Baykar, якая вырабляе беспілотнікі Bayraktar TB2 і Bayraktar Akinci, мае магутнасці для вытворчасці 20 беспілотнікаў штомесяц і трохгадовы рэзерв замовы. Цяпер турэцкі вытворца беспілотнікаў засяроджаны толькі на замовах Украіны.

Аб гэтым гаворыцца ў матэрыяле агенцтва Bloomberg, які прыводзіць unian.net.

Адзначаецца, што турэцкі вытворца, які таксама працуе над праектам беспілотнага знішчальніка пад назвай Bayraktar Kizilelma, хоча яшчэ больш нарасціць свае вытворчыя магутнасці і спадзяецца дасягнуць гэтага з дапамогай завода ва Украіне.

Мы бачым Украіну сваім стратэгічным партнёрам. Baykar пачаў будаўніцтва фабрыкі ва Украіне, даследчага цэнтра і цэнтра перадавой вытворчасці, дзе мы хочам вырабляць усе сістэмы. Мы таксама хочам зрабіць Украіну вытворчай базай - распавёў гендырэктар Baykar.

Завод для вытворчасці турэцкіх ударных беспілотнікаў Bayraktar можа быць запушчаны ва Украіне ўжо ў канцы 2023 года. Цяпер ужо запушчаны падрыхтоўчыя работы для таго, каб пачаць будаўніцтва.

Як піша Bloomberg, з пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі турэцкія ўлады прытрымліваюцца так званага "збалансаванага нейтралітэту". Нягледзячы на тое, што Baykar пастаўляе ва Украіну ўзброеныя беспілотнікі і плануе пабудаваць там завод, у першай палове 2022 года турэцкі экспарт у Расею дасягнуў васьмігадовага максімуму на 2,9 мільярда даляраў.

У сувязі з гэтым у Еўразвязе разглядаюць магчымасць увядзення санкцый супраць Турцыі праз яе супрацоўніцтва з краінай-агрэсарам. Афіцыйныя перамовы аб увядзенні санкцыі супраць Турцыі ў ЕЗ пакуль яшчэ не праводзіліся, аднак, паводле інфармацыі СМІ, яны ўжо вызначылі, як "пакараць" Анкару за гэта - націснуць на заходнія кампаніі і банкі, каб яны сышлі і з турэцкага рынку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках