26 красавiка 2024, Пятніца, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім Spa Riviera здарыўся пажар

2
У менскім Spa Riviera здарыўся пажар

Наведвальнікаў эвакуявалі.

У нядзелю вечарам да спа-комплексу на праспекце Пераможцаў у Менску выязджала шмат пажарных машынаў. Відавочцы назіралі невялікае адкрытае полымя ў адной з саўнаў. Сцвярджаюць, што загаранне ў грамадскім будынку не мела сур'ёзных наступстваў, пацярпелых таксама няма. У той самы час наведвальнікаў давялося эвакуяваць, піша onliner.by.

– Загарэлася ці то праводка, ці то асвятленне ў фінскай саўне, – паведаміў відавочца, наш чытач Яўген. – Быў невялікі агеньчык, можа, сантыметраў 20 увышыню. У той момант там нікога не было. Я ў той час знаходзіўся ў японскіх лазнях, гэта за 10 метраў. Адразу ж спрацавала пажарная трывога па ўсім будынку, персанал аператыўна пабег з вогнетушыльнікамі тушыць, астатнія пачалі эвакуяваць наведвальнікаў.

– Спрацавалі вельмі дакладна і хутка, мы пакінулі будынак секундаў праз 30 пасля трывогі, – адзначыў наведвальнік комплексу. – Калі выходзіў праз пажарны выхад, усё ўжо было патушана, але людзей вывелі і чакалі пацверджання пажарных пра бяспеку ўваходу. Прыехала 6-7 машынаў МНС і хуткая. У выніку пажарныя адключылі трывогу і запусцілі ўсіх назад пераапранацца. Адзначу хуткую рэакцыю персаналу, пісьменную эвакуацыю. Да таго ж пакуль людзі чакалі на вуліцы, можна было атрымаць сухі халат, калі камусьці было холадна.

У МНС Менска пацвердзілі факт здарэння: «Выехалі на паведамленне пра загаранне ў будынку па праспекце Пераможцаў, 110. Прыбылі, паводле вонкавых прыкметаў сур'ёзнага загарання не выяўлена. Паводле папярэдняй інфармацыі, адбылося загаранне драўлянай столі ў лазні на плошчы 4 квадратныя метры. Пацярпелых няма».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках