26 красавiка 2024, Пятніца, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы выпадкова абстралялі ўласнае сяло

12
Расейцы выпадкова абстралялі ўласнае сяло

Ракета, выпушчаная ў бок Украіны, упала проста пасярод населенага пункта.

Расейскія акупанты запусцілі ракеты, якія павінны былі нанесці ўдар па ўкраінскіх гарадах, пішуць "Факты".

Але мясцовыя жыхары расейскага сяла Вясёлая Лопань Белгарадскай вобласці паведамілі, што адна з ракетаў упала проста пасярод населенага пункта.

Як пішуць у мясцовых Telegram-каналах, у многіх людзей у дамах ударнай хваляй выбіла вокны. Таксама паведамлялася, што ёсць пацярпелыя. Аднак афіцыйна гэтую інфармацыю не пацвярджалі.

Дарэчы, Белгарадская вобласць мяжуе з Украінай, напрыклад з Харкаўшчынай.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках