26 красавiка 2024, Пятніца, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія байцы дакладным ударам са «Стугны» знішчылі варожы «Санцапёк»

5
Украінскія байцы дакладным ударам са «Стугны» знішчылі варожы «Санцапёк»

Не абышлося без пацешнага моманту.

Украінскія ваяры знішчылі чарговую адзінку – «гонар» расейскага ваенпраму ТГС-1А «Санцапёк». Па цяжкай агнямётнай устаноўцы ўдарылі з ПТРК «Стугна».

Рэакцыя абаронцаў Украіны на траплянне па варожай тэхніцы – неацэнная. Яна патрапіла на відэа, апублікаванае журналістам Канстанцінам Андрыюком.

На відэа бачна, як украінскія ваяры з украінскай «Стугны» наносяць удар па расейскай цяжкай агнямётнай сістэме. З дапамогай такіх цяжкіх агнямётных установак захопнікі выпальваюць украінскую зямлю запальнымі і тэрмабарычнымі снарадамі.

«Гатовы?» – «Давай!» – перагаворваюцца паміж сабой украінскія ваяры, перш чым запусціць ракету па ТГС-1А.

Некалькі трывожных секундаў невядомасці, пакуль снарад рухаецца да мэты – і ТГС-1А выбухае. Траплянне ўкраінскія воіны сустракаюць радаснымі воклічамі: «Ёсць!»

Не абышлося без пацешнага моманту: пакуль ваяры радуюцца дакладнаму ўдару, нехта з пабрацімаў за кадрам клапатліва цікавіцца, колькі ім пасмажыць яек з бульбай.

«Пяць яек», – адмахваецца адзін з байцоў і пытаецца, ці засталіся яшчэ ракеты, каб ударыць па расейцам яшчэ раз. Пачуўшы адказ, што ракеты скончыліся, ён расчараваны.

Аднак раптам нехта прыгадвае, што адна ракета яшчэ засталася. Ваяры зараджаюць яе і рыхтуюцца нанесці новы ўдар.

Расейская прапаганда ўслед за Крамлём празвала «Сонцапёкі» ды іх мадыфікацыі «самай магутнай няядзернай зброяй Расеі», якая, вядома ж, «не мае аналагаў» і каштуе шалёных грошай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках