26 красавiка 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея заявіла, што ўкраінскія дыверсанты падарвалі апоры ЛЭП Курскай АЭС

24
Расея заявіла, што ўкраінскія дыверсанты падарвалі апоры ЛЭП Курскай АЭС

Падарваныя шэсць апор.

Крамлёўскі рэжым заявіў, што ўкраінскія дыверсанты пашкодзілі лініі электраперадачы, якая ідзе ад Курскай атамнай электрастанцыі.

Пра гэта са спасылкай на ФСБ РФ паведамляе расейская прапаганда.

Як сцвярджаецца, 4, 9 і 12 жніўня ў Курчатаўскім раёне Курскай вобласці невядомыя падарвалі шасці апор высакавольтнай ЛЭП (110, 330 і 750 кВ), праз якія ажыццяўляецца энэргазабеспячэнне як самога рэгіёна, так і суседніх суб'ектаў.

Адзначаецца, што іх знішчэнне прывяло да «парушэння тэхналагічнага працэсу функцыянавання АЭС».

У сувязі з гэтым расейскія сілавікі заявілі аб узмацненні аховы аб'ектаў атамнай энэргетыкі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках