26 красавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск: Я не збіраюся набываць спартыўныя каманды

3
Ілан Маск: Я не збіраюся набываць спартыўныя каманды

Мільярдэр назваў жартам сваё паведамленне аб куплі «Манчэстэр Юнайтэд».

Амерыканскі бізнэсовец Ілан Маск зняпраўдзіў агучанае раней паведамленне аб куплі англійскага футбольнага клуба «Манчэстэр Юнайтэд».

Раней Маск у Twiiter заявіў, што маю намер набыць «МЮ»: «Я падтрымліваю левую палову Рэспубліканскай партыі і правую палову Дэмакратычнай партыі! Акрамя таго, я купляю «МЮ», сардэчна запрашаем».

Затым амерыканец, адказваючы на пытанне аб сур'ёзнасці свайго выказвання, напісаў: «Не, гэта даўні жарт у Twitter. Я не збіраюся набываць спартовыя каманды».

Цяпер уладальнікам «Манчэстэр Юнайтэд» з'яўляецца сям'я амерыканскіх бізнэсоўцаў Глейзераў. Каманда пасля двух тураў чэмпіянату Англіі займае апошняе месца ў табліцы, не набраўшы ніводнага бала.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках