26 красавiка 2024, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі з легкавушак на мяжы з Польшчай б'юць рэкорды

20
Чэргі з легкавушак на мяжы з Польшчай б'юць рэкорды

Колькі часу займае праезд?

Вялізныя чэргі з грузавікоў на межах ЕЗ і Беларусі зніклі прыблізна месяц таму, у той час як чэргі з легкавушак прадаўжаюць расці. У пікавыя гадзіны на выезд з Беларусі чакаюць па некалькі сотняў легкавых аўто, піша «Наша Нiва».

Польшча

Найбольш напружанай сітуацыя выглядае ў пункце пропуску «Бераставіца-Баброўнікі», там 16 жніўня быў устаноўлены рэкорд.

На 14 гадзін дня і на 20 гадзін вечара ў чарзе на выезд з краіны стаяла больш за 500 аўто.

Людзі, якія часта ездзяць праз мяжу, ацэньваюць, што ў такой чарзе давядзецца правесці больш за дзень. З іх слоў, нават калі на мяжы збіраецца па 200-300 легкавушак, пераезд займае ад 20 гадзін.

Для даведкі: прапускная здольнасць ПП «Бераставіца-Баброўнікі» складае 500 легкавушак за дзень, але Дзяржпамежкамітэт рэгулярна падае звесткі аб тым, што польскі бок не выконвае свае абавязкі.

Акрамя «Бераставіцы» дастаткова напружанай сітуацыя выглядае ў пункце пропуску «Берасце-Тырэспаль». Там цягам мінулага дня ў чарзе на выезд стаялі амаль 200 легкавых аўто. У спецыяльных чатах вандроўцы дзеляцца інфармацыяй, што перасячэнне мяжы ў адзін бок праз гэты пункт у асобных выпадках займала больш за 30 гадзін.

Літва

На літоўскім кірунку найбольшыя чэргі збіраюцца ў пунктах пропуску «Каменны лог» і «Прывалка».

Учора ў пікавыя гадзіны ў «Каменным Логу» налічвалася больш за 120 легкавушак, а ў «Прывалцы» - больш за 100.

Латвія

На латвійскім кірунку чэргі з легкавушак, як правіла, адсутнічаюць.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках