26 красавiка 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі наважылі яшчэ больш разагнаць інфляцыю

2
Чыноўнікі наважылі яшчэ больш разагнаць інфляцыю

Лукашысты абмяркоўваюць захады, якія прывядуць да скарачэння асартыменту.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) выступіла з прапановай абмежаваць 5% сукупныя бонусы, якія гандлёвыя аб'екты атрымліваюць ад вытворцаў і пастаўшчыкоў. Справа ў тым, што гандлёвыя сеткі атрымліваюць ад пастаўшчыкоў бонусы за вялікія аб'ёмы закупаў, у выніку тавары ім дастаюцца больш выгадным коштам, чым тым, хто бярэ меншыя аб'ёмы, паведамляе «Еўрарадыё».

«Адсутнасць у айчыннага вытворцы магчымасці выплаты гандлёвай сетцы бонусаў і іншых тыпаў узнагароджання можа з'яўляцца прычынай адмовы ад атрымання айчынных тавараў, што, у сваю чаргу, вядзе да памяншэння долі продажу айчынных тавараў», – тлумачаць сваю пазіцыю чыноўнікі.

Таксама іх не задавальняе, што бонусы ствараюць «механізм адыходу ад абмежаванняў, устаноўленых дзяржаўным органам, які ажыццяўляе рэгуляванне цэн», а таксама нюансы пры вытворчасці для крамаў тавараў пад іх гандлёвымі маркамі.

Калі папраўкі ў заканадаўства будуць прынятыя, папярэджваюць у МАРГ, гандлёвыя сеткі будуць падвышаць кошты іншых тавараў, каб «захаваць аб'ём прыбытку на ранейшым узроўні і забяспечыць станоўчы ўзровень рэнтабельнасці».

Да якіх вынікаў можа прывесці прыняцце змен? МАРГ піша, што разгоніцца інфляцыя, скароціцца асартымент тавараў, пагоршыцца гандлёвае абслугоўванне, вырасце імпарт. Таксама згадваюцца паніжэнне фінансавай устойлівасці і аплатаздольнасці арганізацый гандлю, памяншэнне раздробнага тавараабарачэння і падатковых паступленняў.

Праект змен у законах будуць абмяркоўваць да 26 жніўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках