26 красавiка 2024, Пятніца, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўзбраенні ў «каліноўцаў» з'явіліся супрацьтанкавыя ракетныя комплексы «Мілан-2»

18
На ўзбраенні ў «каліноўцаў» з'явіліся супрацьтанкавыя ракетныя комплексы «Мілан-2»

Відэафакт.

На ўзбраенні ў "каліноўцаў" з'явіліся супрацьтанкавыя ракетныя комплексы "Мілан-2".

Мілан-2 , з якім выдатна спрацаваліся каліноўцы, уваходзіць у топ-5 самых эфектыўных супрацьтанкавых ракетных комплексаў свету.

З больш як 50 000 пускаў ракет Мілан 92% прывялі да прамых патраплянняў. Нядзіўна, што "Мілан" стаіць на ўзбраенні наземных войскаў 40 краін свету.

Характарыстыкі ПТРК "Мілан 2":

- далёкасць стральбы: 25-2000 м;

- максімальная хуткасць палёту: 720 км/гадзіна;

- час палёту ракеты на далёкасць 1000 м: 7,3 секунды;

- хуткастрэльнасць: 3 выстр/мін;

- стартавая вага: 16,5 кг;

- Маса ракеты ў ППК: 12 кг;

- Маса баявой часткі ракеты: 1,8 кг;

- бронепрабівальнасць: 1000 мм.

Ветэран 16 войнаў «Мілан» ідэальна ўпісаўся ў гісторыю Палка Каліноўскага! - рэзюмуе ў тэлеграм-канале Полк Каліноўскага.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках