26 красавiка 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая Кахоўка ператварылася для войска РФ у «другую Чарнабаеўку»

2
Новая Кахоўка ператварылася для войска РФ у «другую Чарнабаеўку»

Сталі вядомыя падрабязнасці пра ўдары УСУ па акупантах.

Узброеныя сілы Украіны прадаўжаюць наносіць удары па расейскіх акупантах глыбока ў тыле на часова захопленых тэрыторыях. Захопнікі нясуць вялікія страты, а Новая Кахоўка, што на Херсоншчыне, ужо ператварылася ў «другую Чарнабаеўку».

Так, чарговую порцыю выбухаў акупанты атрымалі там напярэдадні, 17 жніўня. Пра гэта расказаў дэпутат Херсонскай аблрады і ваеннай тэрытарыяльнай абароны Сяргей Хлань у каментары «24 каналу».

«З Новай Кахоўкі зрабілі другую Чарнабаеўку. У Новай Кахоўцы ў апошні час была вельмі вялікая канцэнтрацыя зброі, узбраення, цяжкай тэхнікі, якую падвозілі туды акупанты», – сказаў ён.

Хлань нагадаў, што ў першыя месяцы поўнамаштабнай вайны акупанты стварылі ў Чарнабаеўцы зручны і вялікі лагістычны хаб, дзе збіралі сваё ўзбраенне і тэхніку.

Украінскія абаронцы пачалі наносіць туды прыцэльныя ўдары, паступова знішчаючы назбіраныя рэзервы ворага. Пасля гэтага акупанты ўстанавілі там супрацьпаветраную абарону, таму Чарнабаеўка стала на пэўны перыяд недасяжнай. Аднак з прыходам новага ўзбраення траплянні УСУ па Чарнабаеўцы аднавілі, і тое, што расейцы паспелі там назбіраць, было знішчана.

Таму захопнікі пастанавілі, што больш бяспечным для іх стане Новая Кахоўка, паколькі яна размешчаная далей лініі фронту. Яны пачалі збіраць склады там, але Новая Кахоўка стала чарговай «Чарнабаеўкай».

Хлань удакладніў, што ліквідацыя акупантаў і іх забеспячэнні пачалася з вельмі магутнага выбуху, дэтанацыя боепрыпасаў пасля якога прадаўжалася амаль суткі. Тады было знішчана больш за 1000 тонаў боепрыпасаў і паліва.

Далей адбылося сістэмнае знішчэнне складоў, размешчаных у наваколлях Новай Кахоўкі. Сярод іншага, у Райскім, Таўрыцкім, прамзоне Сокал і прамзоне Новай Кахоўкі. Ліквідавалі ўсё, што туды назбіралі акупанты.

Пасля гэтага УСУ пачалі адпрацоўваць транспартныя артэрыі, масты, каб перабіць лагістычныя пастаўкі з левага берагу на правы ўсяго таго, што яны назбіралі.

Пакуль акупанты пастанавілі размяшчаць сваю тэхніку яшчэ далей, але гэта ўсё роўна не дапамагло. Напрыклад, у Брылоўцы было знішчана 40 вагонаў са зброяй і палівам, а таксама склады, а ўдары па Новааляксееўцы фактычна выбілі чыгуначныя пастаўкі ў Херсонскую вобласць.

«Таму акупанты пачалі разгрупоўваць гэтую тэхніку і ўжо не збіраць яе на вялікіх базах, а робяць меншыя склады ў большай колькасці», – рэзюмаваў Хлань.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках