26 красавiка 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам пагражае безалкагольны новы год

17
Расейцам пагражае безалкагольны новы год

На дэфіцыт спіртнога паўплывалі санкцыі.

Гандлёвыя сеткі сутыкнуліся з пагрозай дэфіцыту часткі моцнага алкаголю і шампанскага праз сыход замежных брэндаў з краіны ў сувязі з расейскім уварваннем ва Украіну. Як піша «Коммерсантъ», Асацыяцыя кампаній раздробнага гандлю (АКРГ) папрасіла ўрад распаўсюдзіць правілы паралельнага імпарту на шэраг алкагольных брэндаў.

Сярод кампаній, якія прыпынілі адгрузкі або сышлі з краіны назусім, - Pernod Ricard (Chivas Regal, Jameson, Absolut), Diageo (Bell's, Johnnie Walker, Captain Morgan, Baileys), Bacardi (Dewar's, William Lawson's), Brown-Forman (Jack Daniel's, Finlandia), Moet Hennessy.

На дэфіцыт спіртнога таксама паўплывалі санкцыі. Амерыканскія абмежаванні забараняюць пастаўляць у Расею ўсялякі алкаголь, еўрапейскія - усе пастаўкі даражэй за 300 еўраў за адзінку тавару. Невялікія пастаўшчыкі паднялі кошты да 70% і ўвялі квоты на адгрузку.

Па выніках першага паўгоддзя ўвоз усіх моцных напояў у РФ скараціўся больш чым на траціну, да 32,65 млн л, а віскі - амаль удвая, да 11,8 млн л. Пастаўкі, якія прыпынілі пастаўкі кампаніі забяспечвалі 66% імпарту віскі, 63% паставак рому, 82% каньяку і 100% ігрыстых вінаў рэгіёну Шампань, распавёў старшыня ўправы АКАРТ Ігар Караваеў.

У лісце да віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Грыгарэнкі АКРГ папярэджвае, што асноўныя дыстрыбутары алкаголю ўжо працуюць на астатках, іх асартымент актыўна скарачаецца, а новых паставак няма. Поўнасцю замяніць прадукцыю расейскай не ўдасца: у вытворцаў няма ні сыравіны, ні тэхналогій. Рэтэйлеры спадзяюцца, што паралельны імпарт захавае асартымент і ўзровень падаткаў і акцызаў, якія збіраюцца, а таксама зможа прадухіліць рост долі нелегальнай прадукцыі.

У АКРГ паабяцалі не дапусціць прытоку кантрафакту на расейскі рынак. Для гэтага гандлёвыя сеткі працуюць з Росалкагольрэгуляваннем (РАР) і Мінфінам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках