26 красавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа рыхтаваць тэракт на Запарожскай АЭС: новыя звесткі ўкраінскай выведкі

3
Расея можа рыхтаваць тэракт на Запарожскай АЭС: новыя звесткі ўкраінскай выведкі

На станцыі з'явіліся новыя людзі.

Расейскія акупанты 19 жніўня могуць рыхтаваць тэракт на Запарожскай АЭС.

Для гэтага яны абмежавалі знаходжанне ўкраінскага персаналу на акупаванай станцыі і вывезлі работнікаў «Расатама».

Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны.

«Ліцэнзаванаму персаналу (які выконвае свае функцыі на аснове выдадзенай Дзяржатамінспекцыяй ліцэнзіі) прадпісана заставацца дома. На тэрыторыю станцыі будзе дапускацца невялікая частка аператыўнага персаналу», - паведамілі ва ўкраінскай выведцы.

Таксама 18 жніўня на вечаровым сходзе кіраўніцтва ЗАЭС адсутнічалі прадстаўнікі «Расатама», хаця яны звычайна не пакідаюць тэрыторыю станцыі.

«Улічваючы колькасць зброі, якая цяпер знаходзіцца на тэрыторыі атамнай станцыі, а таксама неаднаразовыя правакатыўныя абстрэлы, высокая імавернасць правядзення маштабнага тэракту на ядзерным аб'екце», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, акупанты абвясцілі нечаканы «выходны» на Запарожскай атамнай станцыі, 19 жніўня на ЗАЭС будзе знаходзіцца толькі аператыўны персанал.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках