26 красавiка 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пентагоне выдалі дэталі новай дапамогі Украіне

7
У Пентагоне выдалі дэталі новай дапамогі Украіне

ЗША перададуць вайсковую дапамогу на суму блізу $775 мільёнаў.

ЗША рыхтуюцца перадаць дадатковую вайсковую дапамогу Украіне на суму блізу 775 млн даляраў. У пакет, напрыклад, увойдуць баявыя прыпасы для HIMARS, беспілотнікі і ракетныя сістэмы.

Пра гэта паведамляе амэрыканская журналістка Кейтлін Дорнбас.

Службовец Пентагона, які пажадаў застацца ананімным, зазначыў, што ЗША падрыхтавалі вялікі пакет дапамогі для Украіны.

Пакет будзе ўключаць:

Баявыя прыпасы для HIMARS

16 105-мм гаўбіц і 36 тысяч артылерыйскіх набояў да іх

15 дронаў Scan Eagle

40 MRAP (браняаваных машыны з абаронай ад мін і засад)

Хуткасныя супрацьрадыяцыйныя ракеты

Ракетныя сістэмы TOW

1 000 дадатковых супрацьбранявых сістэм Javelin

2 000 супрацьбранявых набояў

«Мы бачылі, як Украіна па-майстэрску выкарыстоўвае HIMARS на полі бою. Гэтая здольнасць агню на вялікай адлегласці сапраўды змяніла дынаміку на полі бою, таму мы хочам пераканацца, што ва Украіны ёсць пастаянная плынь боепрыпасаў для задавальнення сваіх патрэб», - сказалі ў Пентагоне.

Ён адзначыў, што ЗША працягне даваць боепрыпасы для HIMARS рэгулярна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках