26 красавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія пенсійныя змены чакаюць беларусаў да канца 2022 года

10
Якія пенсійныя змены чакаюць беларусаў да канца 2022 года

Шэраг новаўвядзенняў, якія закрануць партманэты беларускіх пенсіянераў.

Да канца 2022 года беларусаў чакае шэраг важных пенсійных навін, якія, несумненна, паўплываюць на партманэт кожнага. Змены чакаюць пенсіянераў беларусаў у кастрычніку 2022-га і ў студзені 2023-га, піша «Комсомолка».

Вось якія змены рыхтуюць для пенсіянераў у Беларусі:

- новыя пенсійныя пераўтварэнні;

- павелічэнне мінімальнага страхавога стажу;

- новы разлік пенсійных выплат.

Што тычыцца чарговых пенсійных пераўтварэнняў, то з 1 кастрычніка 2022-га яны закрануць дадатковую назапашвальную пенсію. Указ аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі быў падпісаны яшчэ ў верасні 2021-га, а ўступае ў дзеянне ён ужо праз пару месяцаў.

Так, з кастрычніка працаўнікі пры жаданні змогуць выплачваць страхавы ўнёсак на дадатковую назапашвальную пенсію - да 10 адсоткаў ад свайго заробку. А наймальнікі будуць абавязаныя пералічваць на гэты рахунак яшчэ да 3%.

Што да павелічэння мінімальнага страхавога стажу, то ён падвышаецца з 1 студзеня 2023-га і будзе складаць на паўгода больш - роўна 19 гадоў. У мінімальны страхавы стаж, неабходны для атрымання працоўнай пенсіі, уваходзяць толькі тыя гады, калі працадаўца плаціў за работніка страхавыя ўнёскі Фонд сацабароны. Дарэчы, да 2025-га мінімальны страхавы стаж у Беларусі хочуць павялічыць і да 20 гадоў.

А вось тут у Мінпрацы растлумачылі, які стаж не ўлічваецца пры налічэнні пенсіі ў Беларусі.

Па-новаму разлічваць пенсіі беларусам будуць ужо з 1 студзеня 2023 года. Так, на 1 год будзе павялічаны перыяд, за які бяруць заробак для разліку пенсіі - да 29 гадоў (348 месяцаў) бесперапыннага стажу працы. У Мінпрацы паведамлялі, што кожны год гэты перыяд павышаецца на 1 год да фактычнага стажу работы.

А вось чуткі аб новай пенсійнай рэформе, калі пенсія будзе ў 63 гады і для жанчын, і для мужчын, а адлічэнні ў пенсійны фонд - 14% ад заробку, пакуль не пацвердзіліся.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках