26 красавiка 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: СПА Украіны раніцай у панядзелак збіла расейскіх ракетаў на $26 мільёнаў

13
Forbes: СПА Украіны раніцай у панядзелак збіла расейскіх ракетаў на $26 мільёнаў

Раніцай 8 жніўня расейскія акупанты выпусцілі па тэрыторыі Украіны чатыры ракеты.

Супрацьпаветраная абарона Украіны раніцай у панядзелак, 8 жніўня, збіла расейскіх ракетаў на 26 млн даляраў. Пра гэта паведамляе Forbes.

Выданне падлічыла, што калі адна крылатая ракета Калібр каштуе 6,5 млн даляраў, то агульны кошт чатырох збітых варожых ракетаў гэтага тыпу – $26 млн. Forbes таксама піша, што кошт ракеты Х-101 ацэньваецца на 13 млн даляраў, Іскандэр – 3 млн даляраў, Онікс – 1,25 млн даляраў, Х-22 – 1 млн даляраў, Кропка-У – 0,3 млн даляраў.

Раней у Паветраных сілах УСУ паведамілі ў Facebook, што знайшлі абломкі аднаго варожага Калібра, які расейцы выпусцілі а 10 раніцы панядзелка.

Раніцай 8 жніўня расейскія акупанты выпусцілі па тэрыторыі Украіны чатыры ракеты Калібр з акваторыі Чорнага мора. Усе чатыры збілі сілы СПА: адну – у Адэскай вобласці, яшчэ тры – у цэнтральных рэгіёнах Украіны.

Паводле звестак Генштаба УСУ, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расея страціла 182 крылатыя ракеты.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках