Прыхільнікі незалежнасці Каталоніі выйшлі на марш у Барселоне
7- 11.09.2022, 21:02
- 6,888
У маршы ўзялі ўдзел амаль 700 тысяч чалавек.
Больш за 100 тысяч прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі ў нядзелю выйшлі на вуліцы Барселоны.
Пра гэта паведамляе La Vanguardia.
Роўна дзесяць гадоў таму прайшла найбольшая акцыя ў падтрымку незалежнасці, на якую выйшлі 1,5 мільёна чалавек. З тых часоў 11 верасня прыхільнікі незалежнасці праводзяць мітынг у гэты дзень, хаця ў апошнія пяць гадоў колькасць мітынгоўцаў змяншаецца.
Акцыю арганізавала Нацыянальная асамблея Каталоніі (ANC). Удзельнікі прайшлі па цэнтральных вуліцах і маюць намер завяршыць яе ля будынка парламента.
Паводле звестак арганізатараў, на акцыю выйшла амаль 700 тысяч чалавек, улады горада і праваахоўнікі заявілі пра 150 тысяч удзельнікаў. Ніякіх інцыдэнтаў падчас маршу не зафіксавана.
ANC рашуча выступае супраць перамоў, якія каталонскі ўрад вядзе з цэнтральным урадам Гішпаніі ў Мадрыдзе. Арганізацыя заяўляе, што страціла веру ў палітычныя партыі і гатова рухацца без іх да новай спробы разрыву з Гішпаніяй.
