20 траўня 2024, панядзелак, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам прадаюць дом «як у хобітаў»

20
Пад Менскам прадаюць дом «як у хобітаў»

Са шкляной столлю і напалову пад зямлёй.

Пад Менскам прадаюць дамок як у хобітаў: унікальны будынак часткова знаходзіцца пад зямлёй, а ў кухні ёсць шкляная столь. Незвычайны дом знаходзіцца за восем кіламэтраў ад сталіцы ў вёсцы Новай Вёсцы. Аб'яву пра продаж унікальнага дома заўважыў тэлеграм-канал "Будні рыэлтара".

Гаспадыня будынка Васіліна ў аб'яве пра продаж апавядае, што дом пабудаваны ў 1990 годзе ейным бацькам паводле створанага ім жа праекту.

«Называецца гэтая канструкцыя Ecology house, і першы такі дом быў створаны ў ЗША ў 1974 годзе, што і натхніла майго бацьку. Дом унікальны, другога такога не існуе. Паводле праекту сцены парожныя і запоўненыя часцінкамі пенапласту, што дазваляе захоўваць цяпло. Часткова дом знаходзіцца пад зямлёй - ён паглыблены і зверху засыпаны зямлёй, і за кошт гэтага ў ім захоўваецца тэмпература 15 градусаў і ўзімку, і ўлетку (без ацяплення). Я правяла там цудоўнае дзяцінства — улетку мы гулялі на даху, плавалі ў самаробнай сажалцы проста ў двары, а ўзімку слізгалі з даху на санках або скакалі ў гурбу. А калі я прачытала Толкіена, я зразумелашто жыву ў сапраўднай Хабітаніі», - так апісвае свой дом спадарыня.

Унутры будынка тры спачывальні, вялікая зала, сумешчаная з кухняй, прасторны ванны пакой, апарня з натуральнага дрэва і вялізны гараж. У кухні - шкляная столь. На пляцы шмат дрэў і стаіць дом-майстэрня пчаляра.

Ёсць і другі паверх, але ён не скончаны. Сам дом патрабуе рамонту.

«У ім выраслі пяцёра шчаслівых дзяцей - што пакінула свой след», - піша аўтарка аб'явы.

Цана дома - 383 235 рублёў або 150 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках