Госць з Масквы запаркаваўся ў Гародні такім чынам, што ў мясцовых не выстарчыла б на гэта фантазіі
73- 22.09.2022, 19:24
- 93,542

Фотафакт.
Цікавыя фатаграфіі ўдалося зрабіць чытачу партала «АўтаГродна».
Седан BMW 7-серыі пакінулі стаяць на праезнай частцы каля скрыжавання, ды яшчэ і супраць рухі. Нумары не беларускія - госць прыехаў з Расеі. Код 799 на нумары азначае, што аўтамабіль зарэгістраваны ў Маскве.

Аўтарка фота паведаміла, што госці нашага горада хадзілі абедаць у рэстарацыю, якая знаходзіцца паблізу. Месца для паркоўкі BMW шукалі не доўга. Паставілі так, як атрымалася.
Прыпынак або стаянка транспартнага сродку з парушэннем правілаў дарожнага руху прыводзяць да штрафу ў суме адной базавай адзінкі (32 рублі, ч.1 арт.18.18 КоАП).
Чытач кажа, што фатаграфію зрабіла ягоная знаёмая месяц таму.
