26 красавiка 2024, Пятніца, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перанос вайны на тэрыторыю РФ: названы нечаканы сцэнарый

15
Перанос вайны на тэрыторыю РФ: названы нечаканы сцэнарый

Для гэтага УСУ нават неабавязкова ўрывацца.

Адным з элементаў перамогі ў вайне з расейскімі акупантамі можа быць перанос баявых дзеянняў на тэрыторыю супраціўніка, заявіў расейскі апазіцыянер і праваабаронца Марк Фейгін.

Як падкрэсліў ён у інтэрв'ю «Главреду», неабходна стымуляваць пачатак вайны на тэрыторыі Расеі.

«Не абавязкова самім урывацца. Але калі даць зброю грузавікамі, то вы ж разумееце, што ахвочых узяць гэтую зброю будзе шмат. Уяўляеце, што могуць зрабіць 30-40 тысяч аўтаматаў у прымежных абласцях Расеі?», - растлумачыў суразмоўца.

Ён мяркуе, што пасля гэтага расейскім уладам будзе неабходна «тушыць пажары» ужо ў самой РФ.

«А калі ўсе скажуць, што, маўляў, самі ў сябе ўнутры разбірайцеся, гэта падвышае шанцы на тое, што сістэма закаркуецца», - дадаў Фейгін.

Паводле ягоных слоў, дэакупацыя практычна ўсёй Харкаўскай вобласці істотна паўплывала на грамадскую думку ў РФ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках