26 красавiка 2024, Пятніца, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя прыняла пастанову аб істотных абмежаваннях на ўезд расейцаў

6
Фінляндыя прыняла пастанову аб істотных абмежаваннях на ўезд расейцаў

Змяненні закрануць і выдачу віз.

Прэзідэнт і ўрад Фінляндыі ў пятніцу ўзгаднілі параметры пастановы аб абмежаванні ўезду для грамадзян Расеі. Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на прэс-рэліз фінскага ўрада.

Адзначаецца, што ўрад Фінляндыі найбліжэйшым часам абвясціць аб прынцыповай пастанове "што да істотнага абмежавання на ўезд для грамадзян Расеі і выдачу віз, заснаванага на істотнай шкодзе міжнароднаму становішчу" краіны.

Чакаецца, што дэталі пастановы будуць абвешчаныя пазней у пятніцу.

Раней на фоне абвяшчэння частковай мабілізацыі ў РФ міністр замежных спраў Фінляндыі заявіў, што ўрад краіны распрацуе пастанову для абмежавання ўезду турыстаў з Расеі.

Нагадаем, з 12 верасня набыла моц пастанова Рады ЕЗ аб прыпыненні дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з РФ. Працэс атрымання віз у краіны ЕЗ для расейцаў стаў значна больш працяглым і дарагім.

Акрамя таго, 19 верасня ўступіла ў сілу забарона на ўезд у Эстонію, Латвію, Літву і Польшчу грамадзян Расеі з шэнгенскімі візамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках