27 красавiка 2024, Субота, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Якуцку жанчыны назвалі расейскую мабілізацыю генацыдам

27
У Якуцку жанчыны назвалі расейскую мабілізацыю генацыдам

Якуты правялі акцыю ў выглядзе карагода.

Жыхары расейскага горада Якуцк правялі 25 верасня масавую акцыю пратэсту супраць абвешчанай у Расеі мабілізацыі мужчын на вайну супраць Украіны. Пра гэта паведамляюць «Вести Якутии».

Выданне піша, што акцыя была жаночай, называлася «Маці супраць вайны» і праходзіла ў форме асуахая – традыцыйнага карагода якутаў.

Пратэстоўцы, між іншым, трымалі плакаты з надпісам: «Не магілізацыі!», былі чутныя крыкі «Не вайне!» і «Не генацыду!».

Да месца пратэсту прыбылі расейскія сілавікі.

SakhaDay піша, што паліцыянты ўгаворвалі пратэстоўцаў ісці дадому, затым адышлі ў бок і далі жанчынам правесці асуахай.

Праз некаторы час паліцыянты абвясцілі прысутным, што тыя парушаюць закон, і пачаліся затрыманні.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках