26 красавiка 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Лукашэнку даціснулі

17
«Нік і Майк»: Лукашэнку даціснулі

Хунта будзе рухацца ў кільватары расейскага ваеннага карабля.

Самалёт сіняпальцага, здаецца, сёння можа ўзяць курс дадому, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

У цэлым даціснулі. Тым не менш асновай новай спробы наступу на Украіну з беларускага кірунку стануць расейскія войскі, групоўку якіх плануецца ўзмацніць у найбліжэйшы час. Чыгунка ўжо рыхтуецца да больш інтэнсіўнага руху цягнікоў ваеннага прызначэння. Воінства хунты за выключэннем ПВК і ССА мае шанцы некаторы час адседзецца ў рэзерве. На выпадак, калі давядзецца «прыкрываць спіну».

Спіну прыкрываць давядзецца ў трох выпадках:

1. Удзел у канфлікце блока NATO. Гэта магчыма, калі будзе ўжытая зброя масавай паразы, у тым ліку тактычная ядзерная.

2. Удар у адказ УСУ па аб'ектах ваеннай інфраструктуры пры новай спробе наступу з «беларускага гаўбца».

3. Актывізацыя партызанскага руху – для абароны ад унутранай пагрозы.

У любым выпадку хунта будзе вымушаная рухацца ў кільватары расейскага ваеннага карабля і ўзмацняць сваю ўласную групоўку ад ваеннай да пацешнай тэраабароны. Пагаршэнне для агрэсараў сітуацыі на фронце толькі паскарае самагубчыя тэндэнцыі ў крамлёўскім бункеры.

Ацэньваць верагоднасць ядзернага ўдару па Украіне не будзем, але нагадаем, што такія сцэнары разглядаюцца даволі даўно.

Пакуль магілізацыі расейцы ў асноўным супраціўляюцца кветкамі і плакатамі (хоць той, што на магіле бацькоў Пуціна, – вясёлы). Але ёсць рэгіёны, якія гатовыя палыхнуць. Уважліва назіраем за Дагестанам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках